Андрэ Буракоўскі

швэдзкі хакеіст

Андрэ Буракоўскі (па-швэдзку: André Burakovsky; нар. 9 лютага 1995 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Сіетл Кракен» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2013 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вашынгтон Кэпіталз» у першым раўндзе пад агульным 23 нумарам[3].

Андрэ Буракоўскі
Рост 186 см[1]
Вага 93 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 9 лютага 1995(1995-02-09)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Сіетл Кракен
Выступаў за
Драфт НХЛ 23, 2013
Вашынгтон Кэпіталз
Гульнявая кар’ера 2011 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Гулец запачаткаваў сваю прафэсійную кар’еру ў веку 16 гадоў у клюбе «Мальмё Рэдгокс», які на той час спаборнічаў у другім швэдзкім хакейным дывізіёне. У 2012 годзе быў задрафтаваны расейскім СКА на драфце КХЛ, а праз год быў абраны «Вашынгтон Кэпіталз» ужо на драфце НХЛ.

 
Буракоўскі ў складзе «Сіетл Кракена».

4 верасьня 2013 году склаў кантракт з клюбам з ЗША тэрмінам на тры гады[4]. Спачатку нядоўгі час правёў у клюбе «Эры Отэрз». У кастрычніку 2014 году дэбютаваў у НХЛ, зьявіўшыся ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз». Гулец у першым сваім матчы адзначыўся закінутай шайбай, стаўшы 13-м гульцом «Вашынгтон Кэпіталз», які здолеў такое зрабіць. З сэзону 2015—2016 гадоў ужо стала замацаваўся ў асноўным складзе. 4 ліпеня 2017 году хакеіст склаў новы 2-гадовы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз» на 6 мільёнаў даляраў[5]. У сэзоне 2017—2018 гадоў Буракоўскаму спатрэбілася апэрацыя на вялікім пальцу пасьля таго, як ён атрымаў траўму ў гульні супраць «Флорыды Пантэрз». Чакалася, што швэд прапусьціць ад шасьці да васьмі тыдняў[6][7]. Вярнуўся да клюбных шыхтаў ужо празь некалькі тыдняў, прапусьціўшы 20 гульняў[8].

Буракоўскі выбыў праз пашкоджаньне за час плэй-оф Кубка Стэнлі 2018 году, прапусьціўшы рэшту першага раўнду супраць «Каламбус Блю Джэкетс»[9]. Вярнуўшыся гулец амаль не здабываў пункты, закінуўшы двойчы толькі клюбу «Тампа Бэй Лайтнінг» у сёмай вырашальнай гульні. 7 чэрвеня стаў уладальнікам Кубка Стэнлі.

28 чэрвеня 2019 году Буракоўскі быў абменены ў «Каларада Эвэланш» у абмен на Скота Касмачака, а таксама другі і трэці выбар на драфце 2020 году[10]. 15 ліпеня 2019 году гулец узгадніў гадавы кантракт з каларадаўскім клюбам на суму 3,25 мільёнаў даляраў[11]. Дэбютаваў у складзе новай каманды 3 кастрычніка ў матчы супраць «Калгары Флэймз»[12]. Гулец замацаваўся ў складзе, гуляючы пераважна ў другім зьвяне. 10 траўня 2021 год закінуў сваю сотую шайбу ў сваёй кар’еры[13]. 12 сьнежня 2021 году Буракоўскі зрабіў свой першы хет-трык у кар’еры ў гульні супраць «Флорыды Пантэрз» на Бол-Арэне[14]. У 2022 годзе зноў прабіўся ў фінал Кубка Стэнлі, закінуўшы пераможную шайбку ў авэртайме першага матчу супраць «Тампа Бэй Лайтнінг»[15]. Яшчэ адзін гол швэд здабыў у другім матчы, а ягона каманда перамагла зь лікам 7:0. Пасьля гэтага хакеіст зноў зламаў вялікі палец, што выключыла яго з складу, аднак «Каларада Эвэланш» безь яго стаў уладальнікам Кубка Стэнлі[16]. 13 ліпеня 2022 году як вольны агент далучыўся да «Сіетл Кракена», склаўшы пяцігадовы кантракт на 27,5 мільёнаў даляраў[17].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць