Андрэас Отль

нямецкі футбаліст

Андрэас Отль (па-нямецку: Andreas Ottl; нарадзіўся 1 сакавіка 1985, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, апошнім клюбам якога быў «Аўгсбург». Выступае на пазыцыі апорнага паўабаронцы, на сёньня зьяўляецца вольным агентам. Отль вельмі ўнівэрсальны гулец, ён можа згуляць на розных пазыцыях у сярэдзіне поля, таксама можа згуляць на пазыцыі абаронцы.

Андрэас Отль
Андрэас Отль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сакавіка 1985 (39 гадоў)
Мюнхэн, Нямеччына
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2007
2005—2011
2010
2011—2012
2012—2014
Баварыя-2
Баварыя
Нюрнбэрг
Гэрта
Аўгсбург
78 (9)
92 (5)
17 (1)
26 (0)
13 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Отль пачаў займацца футболам у мюнхэнскім клюбе «Норд Лерхэнаў». З 1996 году ён гуляў за розныя каманды мюнхэнскай «Баварыі». У 2002 годзе трэнэр рэзэрвістаў «Баварыі» адправіў Андрэаса гуляць у Рэгіяналлігу, дзе стаў адным з ключавых гульцоў каманды й атрымаў шанец згуляць за першую каманду. Андрэас падпісаў прафэсійны кантракт з «Баварыяй» 1 ліпеня 2005 году.

2 студзеня 2010 году Отль перайшоў на правах арэнды ў клюб «Нюрнбэрг»[1]. Разам зь ім у арэнду адправіўся Брэна Боржэс. 17 студзеня дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы супраць «Шальке 04».

21 траўня 2011 году падпісаў трохкантракт зь нямецкім клюбам «Гэрта», стаўшы вольным агентам[2]. 9 ліпеня 2012 году Отль падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Аўгсбург»[3][4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Баварыя»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Андрэас Отльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў