Шальке-04 Гельзэнкірхэн

нямецкі футбольны клюб з Гельзэнкірхэну
(Перанакіравана з «Шальке 04 Гэльзэнкірхэн»)

«Шальке-04» (па-нямецку: FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гельзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клюбаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысячаў чалавек, і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[2][3]. Найлепшага выніку ў эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке-04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых дзьвюх камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гельзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэрг». Талісмана клюбу клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[4].

Шальке-04
Поўная назва FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V
Заснаваны 4 траўня 1904
Горад Гельзэнкірхэн, Нямеччына
Стадыён Вэлтынс-Арэна
Умяшчальнасьць: 62 271
Кіраўнік Клеменс Тэніс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2023—2024 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
schalke04.de (ням.)​ (анг.)​ (кіт.)

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія гады

рэдагаваць

Клюб «Шальке-04» быў заснаваны 4 траўня 1904 году. Першае імя клюбу — «Вэстфалія Шальке». Першымі клюбнымі колерамі былі чырвоны й жоўты. Заходненямецкі гульнявы зьвяз (WSV) прызнаць новы клюб адмовіўся, але да канца году ў клюбе ўжо налічвалася 16 чальцоў. 13 лютага 1912 году адбыўлася зьліцьцё «Вэстфаліі Шальке» й гімнастычнага таварыства «1877 Шальке». Таварыства ўжо зьяўлялася на той час чальцом WSV і «Вэстфалія» ўвайшла ў «1877 Шальке» на правах футбольнай сэкцыі. Загадчыкам сэкцыяй стаў Гергард Клёп. Галоўныя заўзятары «Шальке-04» таго часу галоўным чынам — шахтары. Шахта «Кансоль» дапамагла абсталяваць пляцоўку на Грэнцштрасэ. Менавіта адсюль і першая мянушка клюбу — «гарнякі» (ням. «Die Knappen»). 20 траўня 1923 году «Шальке-04» перамог у групавым турніры раённай лігі. 5 студзеня 1924 году футбалісты выйшлі з гімнастычнага грамадзтва й абралі клюбу новае імя «FC Schalke 04». Новымі клюбнымі колерамі сталі белы й сіні, таму ў клюбу зьяўвілася яшчэ адна мянушка — «кобальтавыя» (ням. «Die Königsblauen»). На працягу наступных гадоў «Шальке-04» стаў дамінуючым клюбам у Паўночным Райне — Вэстфаліі. Клюб гуляў у хуткі футбол з мноствам кароткіх пасоў. Гэтая сыстэма атрымала велізарную папулярнасьць і назву «ваўчок Шальке» (ням. «Schalker Kreisel»). У 1928 годзе «Шальке-04» атрымаў новы стадыён «Глюкаўф-Кампфбан». У тым жа годзе «Шальке-04» быў перайменаваны ў «FC Gelsenkirchen-Schalke 04». У 1929 годзе клюб упершыню перамог у чэмпіянаце Заходняй Нямеччыны.

У 1933 годзе «Шальке-04» выступаў у Гаўлізе Вэстфалія. Пэрыяд з 1934 па 1942 гады быў самым пасьпяховым у гісторыі клюбу. Клюб 10 разоў выходзіў у фінал Гаўлігі й 8 раз у фінал Кубка Нямеччыны. Першы нацыянальны тытул «Шальке-04» выйграў у 1934 годзе, абыграўшы «Нюрнбэрг». На наступны год яны абаранілі тытул. Клюб прапусьціў фінал 1936 году, аднак у 1937, 1939, 1940 і 1942 гадох клюб перамагаў у фіналах. «Кобальтавыя» таксама ўдзельнічалі ў фіналах Кубка Нямеччыны, але не карысталіся такім посьпехам. Усяго аднойчы, у 1937 годзе, клюб перамог у кубку. Таксама «Шальке» ўдзельнічаў у фіналах кубку ў 1935, 1936, 1941 і 1942 гадох.

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць