Ана́паль[3] (Анопаль[1]) — хутар у Варнянскім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. У адлегласьці 12 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 15 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай, якая знаходзіцца на лініі Маладэчна-Вільня, 263 км ад Горадні.

Анапаль
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Былая назва: Янаполь
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Варнянскі
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 4 чал.[1]
колькасьць двароў: 1[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231220[2]
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°42′53.56″ пн. ш. 25°51′50.99″ у. д. / 54.7148778° пн. ш. 25.8641639° у. д. / 54.7148778; 25.8641639Каардынаты: 54°42′53.56″ пн. ш. 25°51′50.99″ у. д. / 54.7148778° пн. ш. 25.8641639° у. д. / 54.7148778; 25.8641639
Анапаль на мапе Беларусі ±
Анапаль
Анапаль
Анапаль
Анапаль
Анапаль
Анапаль

У 19 стагодзьдзі фальварак Янаполь Варнянскай воласьці, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Разьмяшчаўся каля Безданскага тракта. У 1897 годзе ў фальварку 1 двор, 2 жыхары. У 1905 годзе фальварак Зайцавай (2 жыхары). Ад 1922 году ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе 1 двор, 6 жыхароў, у Варнянскай гміне Віленска-Трокскага павету Віленскага ваяводзтва. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году ў Варнянскім сельсавеце Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году хутар акупаваны нямецкімі войскамі. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. У 1959 годзе 3 жыхары. Ад 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці, з 26 сьнежня 1962 году ў Ашмянскім, ад 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах, у 1990 годзе ў складзе калгасу імя К. Маркса (цэнтар — вёска Варона). У 2004 годзе 1 гаспадарка, 6 жыхароў, у складзе сельскагападарчага вытворчага каапэратыву «Варняны».

  1. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 40. — ISBN 978-985-11-0839-4
  2. ^ Анополь Белпочта (рас.)
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)