Амха́ра, амхарцы, амара (саманазва: па-амхарску: አማራ) — народ у Этыёпіі. Жывуць пераважна ў цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй частцы Эфіопіі. Адносяцца да эфіопскай пераходнай расы. Амхарская мова паўднёвай падгрупы сэміцкай групы афразійскай сям'і. Пісьменнасць на аснове ўласных знакаў. Вернікі: хрысьціяне-монафізіты, ёсьць каталікі, пратэстанты, мусульмане-суніты. Агульная колькасьць - 27 696 тыс. (2014 г.)[1]

Амхара
Агульная колькасьць 27 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг ЭтыёпііЭтыёпія — 19 870 651 чел
Сьцяг ЗШАЗША — 127 тыс. чал
Сьцяг СудануСудан — 85 тыс. чал
Сьцяг СамаліСамалі — 58 тыс. чал
Сьцяг ЭрытрэіЭрытрэя — 32 тыс. чал
Сьцяг КанадыКанада — 16 тыс. чал
Сьцяг ШвэцыіШвэцыя — 12 тыс. чал
Сьцяг ЕмэнаЕмэн — 9,4 тыс. чал
Сьцяг НямеччыныНямеччына — 5,8 тыс. чал
Сьцяг ДжыбуціДжыбуці — 4,3 тыс. чал
Сьцяг НарвэгііНарвэгія — 3,2 тыс. чал

Сьцяг ЭгіптуЭгіпет — 3,2 тыс. чал
Мовы амхарская
Рэлігіі хрысьціянства
Блізкія этнасы арабы, асырыйцы, самарыцяне

Традыцыйны занятак — пашаннае ірагацыйнае земляробства (збожжа). Разьвіта жывёлагадоўля (буйны і дробны рагаты скот, аслы, мулы), птушкагадоўля (куры), пчалярства, рамёствы (кавальства, ювелірнае, ганчарства, ткацтва).

Традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзеньне — нагавіцы, тунікападобная кашуля з поясам і плашча-шама, упрыгожаныя вышыванкай.

Літаратура

рэдагаваць
  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.57 — 58