Алясандра Матры
Алясандра Матры (па-італьянску: Alessandro Matri; нарадзіўся 19 жніўня 1984 году, Сант’Анджэлё-Лядыджана, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік.
Алясандра Матры | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 жніўня 1984[1][2][3] (40 гадоў)
| |
Рост | 183 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2007 2004—2005 2005—2006 2006—2007 2007—2011 2011 2011—2013 2013—2016 2014 2014—2015 2015 2015—2016 2016—2020 2019—2020 |
Мілян → Прата (арэнда) → Люмэцанэ (арэнда) → Рыміні (арэнда) Кальяры → Ювэнтус (арэнда) Ювэнтус Мілян → Фіярэнтына (арэнда) → Джэноа (арэнда) → Ювэнтус (арэнда) → Ляцыё (арэнда) Сасуолё → Брэшыя (арэнда) |
1 (0) 32 (5) 34 (13) 28 (4) 123 (36) 16 (9) 53 (18) 15 (1) 15 (4) 16 (7) 5 (0) 19 (4) 73 (13) 8 (0) |
Зборныя | ||
2011—2015 | Італія | 7 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьАлясандра пачаў кар’еру ў школе клюбу «Фантуля 1874», адкуль ў 1996 годзе перайшоў у «Мілян»[4]. Там футбаліст шэсьць гадоў гуляў за моладзевы склад. 24 траўня 2003 году Матры дэбютаваў у асноўным складзе каманды на 71-й хвіліне матчу Сэрыі А супраць «П’ячэнцы», у якім «расанэры» трывалі паразу зь лікам 4:2[5]. Некаторы час Алясандра правёў у арэндах у невялікіх клюбах зь ніжэйшых дывізіёнаў.
Улетку 2007 году перайшоў у «Кальяры», які выкупіў палову правоў на гульца за 2,3 млн эўра. Гулец дэбютаваў у складзе каманды ў гасьцявым матчы супраць «Напалі», у якім «Кальяры» атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Нягледзячы на вялікую колькасьць праведзеных гульняў, кіраўніцтва каманды, больш карысталася даверам ў нападзе іншых гульцоў, а Матры рэгулярна выходзіў на поле з лаўкі запасных. У сэзоне 2008—2009 гадоў футбаліст правёў 31 матч, але толькі ў 11 зь іх ён выходзіў на поле ў стартавым складзе.
Пасьля таго, як клюб пакінуў Робэрт Аквафрэска, Матры стаў гульцом асновы каманды. У сэзоне 2009—2010 гадоў ён забіў 13 галоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу. Пры гэтым, Алясандра ня толькі забіваў мячы сам, але й часьцяком асыставаў партнэрам па нападзе[6].
Узімку 2011 году гульцом зацікавіўся турынскі «Ювэнтус»[7], які 31 студзеня, у апошні дзень трансфэрнага акна, арандаваў гульца за суму ў 2,5 млн эўра[8]. У новым клюбе гулец працягнуў пасьпяховыя выступы. 22 чэрвеня 2011 году «Ювэнтус» абвесьціў пра тое, што з гульцом падпісаны чатырохгадовы кантракт, а ягоны трансфэр выкуплены ў «Кальяры». Сума ўгоды склала 15,5 млн эўра, якія выплачваюцца на працягу трох гадоў[9].
30 жніўня 2013 году «Мілян» выкупіў свайго выхаванца зь «Ювэнтуса» за 11 млн эўра[10].
Падчас зімняга трансфэрнага вакна 2014 году «Фіярэнтына» ўзяла Матры ў арэнды з прычыны пашкоджаньняў сваіх асноўных форвардаў — італьянца Джузэпэ Росі й немца Марыё Гомэса. На сэзон 2014—2015 гадоў Алясандра адправіўся ў арэнду ў клюб «Джэноа», дзе забіў 7 мячоў за першы этап чэмпіянату, пасьля чаго быў зноўку арандаваны «Ювэнтусам».
Міжнародная
рэдагавацьМатры атрымаў першы выклік у зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Нямеччыны, які адбыўся 9 лютага 2011 году. 29 сакавіка таго ж году ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, дзе забіў свой першы гол на 81-й хвіліне.
Дасягненьні
рэдагаваць«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (3): 2012, 2013, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Італіі (2): 2012, 2013
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Alessandro Matri // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ALESSANDRO MATRI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Alessandro Matri // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Seconda Squadra 2003/2004. AC Milan
- ^ Milan youngsters tested. Forza Milan
- ^ Топ-фонтан. sports.ru
- ^ Челлино: «Ювентусу» нужен Матри, но я его не продам. championat.ru
- ^ «Ювентус» подписал Алессандро Матри. «Советский спорт»
- ^ Матри, Квальярелла, Пепе и Мотта — игроки «Ювентуса». Juventus.ru
- ^ Agreement with A.C. Milan for the definitive disposal of the player Alessandro Matri. Juventus.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАлясандра Матры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў