Алясандра Д’яманці
Аляса́ндра Д’яма́нці (па-італьянску: Alessandro Diamanti; нарадзіўся 2 траўня 1983 году, Прата, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Алясандра Д’яманці | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 траўня 1983[1][2] (41 год) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2004 2000—2001 2001—2002 2003 2004—2006 2006 2006—2007 2007—2009 2009—2010 2010—2011 2011—2014 2014—2016 2015 2015—2016 2016 2016—2017 2018 2018—2019 2019—2023 |
Прата → Эмпалі (арэнда) → Фучэк’ё (арэнда) → Фіярэнтына (арэнда) Альбіналефэ → Прата (арэнда) Прата Ліворна Ўэст Гэм Юнайтэд Брэшыя Балёньня Гуанчжоў Эвэргранд → Фіярэнтына (арэнда) → Ўотфард (арэнда) → Аталянта (арэнда) Палерма Пэруджа Ліворна Ўэстэрн Юнайтэд |
24 (4) 0 (0) 24 (30) 3 (0) 26 (0) 0 (0) 0 (0) 63 (20) 28 (7) 32 (6) 83 (19) 24 (4) 11 (2) 3 (0) 16 (1) 31 (1) 14 (2) 32 (10) 82 (11) |
Зборныя | ||
2010—2013 | Італія | 17 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьАлясандра Д’яманці зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Санта-Лючыя», дзе працаваў ягоны бацька, Лючана, які ў свой час выхаваў іншага вядомага футбаліста — Крыстыяна В’еры[3]. Улетку 1997 году Д’яманці перайшоў у клюб «Прата»[4]. І праз тры сэзоны, 14 траўня 2000 году дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Навары» (0:0). 2 ліпеня 2000 году Алясандра быў арандаваны «Эмпалі». Пасьля заканчэньня першынства, Д’яманці вярнуўся ў «Прата», дзе 19 жніўня 2001 году згуляў сваю першую сустрэчу ў Кубку Італіі супраць «К’ева»[5]. 26 верасьня 2001 году Алясандра быў арандаваны клюбам сэрыі D «Фучэк’ё»[6], дзе правёў 24 гульні й забіў 3 галы. Улетку 2002 году паўабаронца ў чарговы раз вярнуўся ў «Прата», дзе згуляў толькі дзьве сустрэчы.
1 студзеня 2003 году Д’яманці быў арандаваны, з правам выкупу кантракту, дублем «Фіярэнтыны». Там ён дэбютаваў 16 лютага 2003 году ў матчы супраць «Імалезэ». «Фіярэнтына», аднак, прыняла рашэньне не выкупляць кантракт Алясандра з-за двух эпізодаў узьнікненьня ў футбаліста прыступаў пнэўматораксу[7]. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў «Прата», зь якім падпісаў 5-гадовы кантракт. 5 ліпеня 2004 году Д’яманці падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Альбіналефэ», што выкупіў палову правоў на футбаліста. Там ён дэбютаваў 2 кастрычніка ў матчы супраць «Бары» (1:1). Усяго за сэзон Алясандра правёў 18 сустрэч. У першай палове наступнага сэзону гулец рэдка выходзіў на поле, і 31 студзеня ён быў арандаваны сваім былым клюбам, «Прата»[8].
«Ліворна»
рэдагаваць9 ліпеня 2007 году Д’яманці перайшоў у клюб Сэрыі А, «Ліворна»[9]. 25 жніўня ён дэбютаваў у асноўным складзе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Ювэнтуса», дзе ягоная каманда прайграла зь лікам 1:5. 24 лютага 2008 году Алясандра забіў першы мяч за клюб, забіўшы са штрафнога ў матчы супраць «Напалі».
«Ўэст Гэм Юнайтэд»
рэдагаваць28 жніўня 2009 году Д’яманці быў набыты ангельскім клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[10]. 12 верасьня ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы супраць «Ўігана Атлетыка» (0:1).
«Брэшыя»
рэдагавацьПасьля таго, як «Ўэст Гэм» узначаліў Абрагам Грант, Д’яманці правёў яшчэ адзін матч за клюб і перайшоў у «Брэшыю» за 2,2 млн эўра; кантракт быў падпісаны да 2015 году[11]. 29 жніўня ён дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы супраць «Пармы» (0:2).
«Балёньня»
рэдагаваць1 жніўня 2011 году Алясандра перайшоў у склад «Балёньні», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 1,5 мільёны эўра[12].
«Гуанчжоў Эвэргранд»
рэдагаваць7 лютага 2014 году «Балёньня» і «Гуанчжоў Эвэргранд» афіцыйна абвесьцілі пра складаньне дамовы між клюбамі на пераход гульца ў кітайскі клюб з трансфэрным коштам 6,9 млн эўра[13].
Міжнародная кар’ера
рэдагаваць14 лістапада 2010 году Д’яманці быў выкліканы ў склад зборнай Італіі[14]. 17 лістапада ён дэбютаваў у складзе каманды ў сустрэчы супраць зборнай Румыніі, дзе правёў першы тайм і быў заменены Даніелем Дэ Росі. Сустрэча скончылася ўнічыю 1:1[15].
Дасягненьні
рэдагаваць«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2014
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Alessandro Diamanti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alessandro Diamanti // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Quegli anni nel Santa Lucia, il club di Vieri e Paolo Rossi. gelocal.it
- ^ Diamanti acquistato dal Santa Lucia Il Prato investe sui giocatori di origine locale. quotidianiespresso.it
- ^ Prato, un tempo da grande protagonista Lanieri tre volte vicini al gol, poi il Chievo passa solo dal dischetto. gelocal.it
- ^ Prato scatenato, altri due validi acquisti Presi Claudio Vago e Fabio Secci Diamanti ceduto al Fucecchio. quotidianiespresso.it
- ^ Diamanti (ex Prato) ricoverato a Pesaro in osservazione. gelocal.it
- ^ Diamanti: ho fatto una scommessa. quotidianiespresso.it
- ^ Diamanti, Baggio la sua stella. quotidianiespresso.it
- ^ «Вест Хэм» приобрел нападающего «Ливорно» Диаманти. sports.ru
- ^ Диаманти перешел из «Вест Хэма» в «Брешию». sports.ru
- ^ Дьяманти пополнил «Болонью». sportbox.ru
- ^ 恒大官方宣布迪亚曼蒂加盟. sohu.com
- ^ Balzaretti, Diamanti, Ledesma e Ranocchia le novità tra i 23 azzurri. figc.it
- ^ Italia in sonno: 1-1 con la Romania. mediaset.it
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на EPSN Soccernet
- Профіль на tuttocalciatori.net