Прата
Пра́та (па-італьянску: Prato) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.
Прата | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 72 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0574 | ||
Паштовы індэкс: | 59100 | ||
Нумарны знак: | PO | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°52′50.93″ пн. ш. 11°5′47.62″ у. д. / 43.8808139° пн. ш. 11.0965611° у. д.Каардынаты: 43°52′50.93″ пн. ш. 11°5′47.62″ у. д. / 43.8808139° пн. ш. 11.0965611° у. д. | ||
Прата | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.comune.prato.it/ |
Гісторыя
рэдагавацьАрхеалягічныя знаходкі паказалі, што навакольныя пагоркі Прата былі заселеныя з часоў палеаліту. Пазьней раўніна была калянізаваная этрускамі. Этрускі горад быў заселены да V стагодзьдзя да н.э., пасьля чаго паводле нявысьветленых чыньнікаў заняпаў. Кантроль над тэрыторыяй пазьней перайшоў да рымлянаў, якія пабудавалі тут дарогу Вія-Касія, але не будавалі аніякіх паселішчаў.
У раньнім Сярэднявеччы ў рэгіёне панавалі бізантыйцы і лянгабарды. Гісторыя сучаснага гораду пачалася з X стагодзьдзя, калі зьявіліся ўзгадкі аб дзьвюх розных вёсках, як то Борга-аль-Корніё і Каструм-Праці. У наступным стагодзьдзі два паселішчы былі аб’яднаныя родам Альбэрці, якія атрымалі імпэратарскі тытул графаў Прата. У той жа час раўніна была асушаная, і была створаная гідраўлічная сыстэма. Пасьля аблогі ў 1107 годзе войскамі Матыльды Тасканскай кіраўнікі места былі вымушаныя адступіць, што дазволіла месту пераўтварыцца ў камуну. Цягам двух стагодзьдзяў колькасьць насельніцтва павялічылася да 15 тысячаў жыхароў, што спрыяла росквіту тэкстыльнай прамысловасьці. У сярэдзіне XII і ў пачатку XIV стагодзьдзя былі пабудаваныя два новыя шэрагі муроў.
У 1326 годзе, каб супрацьстаяць экспансіянізму Флярэнтыйскай рэспублікі, Прата добраахвотна падпарадкаваўся нэапалітанскаму каралю Робэрту Анжуйскаму. Аднак 23 лютага 1351 году Джаванна I прадала горад флярэнтыйцам у абмен на 17,5 тысячаў залатых флярынаў. У выніку на доўгія стагодзьдзі гісторыя места была занітаваная з Флярэнцыяй. У 1512 годзе, за часам вайны Сьвятой лігі, горад быў разрабаваны гішпанскімі войскамі, накіраванымі папам Юліюсам II і каралём Арагону Фэрдынандам II, каб вярнуць Флярэнцыю роду Мэдычы. Жорсткае абыходжаньне з Прата падштурхнула Флярэнтыйскую рэспубліку да капітуляцыі і да аднаўленьня панаваньня Мэдычаў. Гісторыкі спрачаюцца аб сапраўднай колькасьці людзей, забітых падчас рабаваньня, але летапісцы сьцьвярджалі, што забітых на вуліцах места налічвалася ад 2 тысячаў да 6 тысячаў. У 1653 годзе Прата набыў статус гораду і стаў рэзыдэнцыяй каталіцкай дыяцэзіі. Цягам XVIII стагодзьдзя горад пачаў эканамічна квітнець, а таксама перажыў час культурнага разьвіцьця.
Па аб’яднаньні Італіі ў XIX стагодзьдзі Прата стаў галоўным прамысловым цэнтрам, асабліва ў тэкстыльным сэктары. Італьянскі гісторык Эмануэле Рэпэцьці называў яго «італьянскім Манчэстэрам». Насельніцтва места павялічылася з 50 тысяч у 1901 годзе да 180 тысяч чалавек у 2001 годзе.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт. (італ.)