Аляксандраўка (Шапілаўскі сельсавет)
Алякса́ндраўка[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, аколены лесам. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету. Насельніцтва 5 чал. (2004). Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 100 км ад Гомелю.
Аляксандраўка | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шапілаўскі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′37″ пн. ш. 30°4′51″ у. д. / 52.92694° пн. ш. 30.08083° у. д.Каардынаты: 52°55′37″ пн. ш. 30°4′51″ у. д. / 52.92694° пн. ш. 30.08083° у. д. |
Аляксандраўка на мапе Беларусі Аляксандраўка |
Побач аўтадарога Бабруйск — Гомель. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя. У 1909 годзе сяліба ў Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты часткова спалілі мястэчка. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Ленінец» (цэнтар — вёска Антонаўка).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 — 1 двор, 9 жыхароў; 1959 — 19 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.