Аляксандар Мясьнікян

(Перанакіравана з «Аляксандар Мясьнікоў»)

Алякса́ндар Фёдаравіч Мясьнікя́н (псэўданімы: Мясьнікоў, Мартуні; 9 лютага [ст. ст. 28 студзеня] 1886, Нахічавань-на-Доне, Вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя — 22 сакавіка 1925, блізу Тбілісі, Закаўкаская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка, СССР) — бальшавік армянскага паходжаньня, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, адзін з кіраўнікоў усталяваньня савецкай улады ў Беларусі. Аўтар шэрагу працаў па тэорыі марксізму-ленінізму, гісторыі рэвалюцыйнага руху і армянскай літаратуры[2].

Аляксандар Фёдаравіч Мясьнікян
па-армянску: Ալեքսանդր Ֆյոդորի Մյասնիկյան
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 студзеня (9 лютага) 1886[1]
Памёр: 22 сакавіка 1925(1925-03-22)[1] (39 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Не прызнаваў існаваньне беларускай нацыі і выступаў супраць беларускай дзяржаўнасьці[3].

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 9 лютага [ст. ст. 28 студзеня] 1886 году ў Нахічавані-на-Доне ў сям’і дробнага гандляра[4].

У 1903 годзе скончыў Армянскую сэмінарыю ў Маскве, у 1906 годзе — Лазараўскі інстытут у Маскве[5]. 19 лістапада 1912 году атрымаў дыплём юрыдычнага факультэту МДУ.

Чалец РСДРП з 1906 году. У гэтым жа годзе быў арыштаваны і прыгавораны да адміністрацыйнай высылкі ў Баку. У 1911—1912 і 1914—1917 гадох — у расейскай арміі[5]. Прапаршчык запасу (1912).

Зь верасьня 1917 па травень 1918 году старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б).

Зь лістапада 1917 году галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, старшыня Аблвыканкамзаху Заходняй вобласьці. З 12 (25) сьнежня часова выконваў абавязкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.

З 31 сьнежня 1918 году старшыня Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У студзені — лютым 1919 году сябра Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі. 4—27 лютага 1919 году — Старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту (ўраду) Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ), намесьнік старшыні Савету народных камісараў і наркам ССРБ па ваенных справах. Сябра Прэзыдыюму ЦК КП(б) ЛітБелу ў сакавіку 1919 — верасьні 1920 гг.

25 верасьня кантужаны пры выбуху ў залі паседжаньняў Маскоўскага камітэта РКП(б), зладжанага Ўсерасейскім паўстанцкім камітэтам рэвалюцыйных партызанаў «Анархісты падпольля».

У 1921 годзе — старшыня СНК і наркам па вайсковых справах Армянскай ССР, адначасна намесьнік старшыні СНК ЗСФСР; сябра Каўкаскага бюро ЦК РКП(б). З 1922 году — старшыня Саюзнага Савету ЗСФСР, пасьля першы сакратар Закаўкаскага крайкаму РКП(б). Адначасна сябра РВС СССР, сябра Прэзыдыюму ЦВК СССР. На XII-м і XIII-м зьездах РКП(б) абіраўся кандыдатам у сябры ЦК.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе каля Тбілісі[6].

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

У Менску ў 1932 годзе імем А. Ф. Мясьнікова названы вагонарамонтны завод, на тэрыторыі якога ў ягоны гонар усталяваны помнік. Ягонае імя носіць таксама адна з плошчаў у цэнтры Менску і прылеглая да яе вуліца[7]. У цэнтры Ерэвану яму пастаўлены помнік.

Папярэднік
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
1918—1919
Наступнік
Вінцас Міцкявічус-Капсукас
  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л Հայկական սովետական հանրագիտարան (арм.)Երևան: 1981. — Т. 7. — С. 646—647.
  2. ^ Мясников Александр Федорович на сайце Хронос (рас.)
  3. ^ 23. Утварэнне БССР, Літоўска-беларускай ССР. Барацьба з польскай інтэрвенцыяй // Шарова Н. С. Гісторыя Беларусі: Матэрыялы да экзамену. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 124 с.
  4. ^ Мясников, Александр Фёдорович (рас.)
  5. ^ а б Мясников Александр Фёдорович у Даведніку па гісторыі Кампартыі і Савецкага Саюзу 1898—1991 (рас.)
  6. ^ Мясников Александр Федорович // История Беларуси. Словарь-справочник
  7. ^ Статья Памятник Мясникову А. Ф. на сайте «Минск старый и новый»

Літаратура

рэдагаваць
  • Сочинения: Избранные произведения. / Пер. с арм. — Ер., 1965.
  • Салин Л. Жизнь, отданная народу. / В кн.: Солдаты партии. — М., 1971.
  • Мнацаканян А. Н. Беззаветное служение народу. — Ер., 1976.
  • Шатирян М. А. Генерал, рожденный революцией: Повесть об Александре Мясникове (Мясникяне). — М.: Политиздат, 1977. — (Пламенные революционеры). — 430 с, ил.
  • Залесский К. А. Империя Сталина. Биографический энциклопедический словарь. — М.: Вече, 2000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць