Заходні фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)
расейскі фронт у Першай сусьветнай вайне
(Перанакіравана з «Заходні фронт (Расейская імпэрыя)»)
Захо́дні фронт — агульнавайсковае апэратыўна-стратэгічнае аб’яднаньне расейскіх войскаў у Першай сусьветнай вайне ў складзе Расейскай імпэратарскай арміі.
Заходні фронт | |
Западный фронт | |
Гады існаваньня | жнівень 1915 — пачатак 1918 |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Уваходзіць у | Расейская імпэратарская армія |
Тып | фронт |
Дысьлякацыя | Расейская імпэрыя |
Войны | Першая сусьветная вайна (1914—1918) |
Палявое ўпраўленьне ўтворана ў жніўні 1915 году на падставе палявога ўпраўленьня Паўночна-Заходняга фронту. Напрыканцы 1917 году штаб фронту знаходзіўся ў Менску. Ліквідаваны ў пачатку 1918 году.
Склад
рэдагаваць- Палявое ўпраўленьне (штаб)
- 1-я армія (жнівень 1915 — красавік 1916 году)
- 2-я армія (жнівень 1915 — пачатак 1918 году)
- 3-я армія (жнівень 1915 — чэрвень 1916 году, ліпень 1916 — пачатак 1918 году)
- 4-я армія (жнівень 1915 — кастрычнік 1916 году)
- 10-я армія (жнівень 1915 — пачатак 1918 году)
- Асобая армія (жнівень — верасень 1916 году, лістапад 1916 — ліпень 1917 году)
- XXII асобны армейскі корпус — з 22 лістапада 1917 году
- Польскі асобны стралковы корпус — з жніўня 1917 году
Галоўнакамандуючыя войскамі (войскамі) фронту
рэдагаваць- 04.08.1915—18.08.1915 — генэрал ад інфантэрыі Міхаіл Аляксееў
- 23.08.1915—11.03.1917 — генэрал ад інфантэрыі Аляксей Эверт
- 03.1917 — генэрал ад інфантэрыі Уладзімер Смірноў
- 31.03.1917—23.05.1917 — генэрал ад кавалерыі Васіль Гурка
- 31.05.1917—30.07.1917 — генэрал-лейтэнант Антон Дзянікін
- 31.07.1917—05.08.1917 — в. а. генэрал-лейтэнант Пётар Ламноўскі
- 05.08.1917—12.11.1917 — генэрал ад інфантэрыі Пётар Балуеў
- 12.11.1917—11.1917 — падпалкоўнік Васіль Каменшчыкаў
- 11.1917 — прапаршчык Аляксандар Мясьнікоў
Вайсковы камісар пры галоўнакамандуючым войскамі Заходняга фронту
рэдагаваць- 15.07.1917—04.11.1917 — грамадзянін Уладзімер Жданаў
Памочнік ваеннага камісара пры галоўнакамандуючым войскамі Заходняга фронту
рэдагаваць- 15.07.1917—04.11.1917 — грамадзянін Барыс Маісеенка
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Арміі краін-удзельніц Першай сусьветнай вайны:Расія
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.