Аляксандар Мэйштовіч
польскі палітык
Аляксандар Мэйштовіч (па-польску: Aleksander Meysztowicz; 8 сьнежня 1864, Панявеж — 14 лютага 1943, Рым) — польскі палітычны дзеяч, буйны памешчык.
Аляксандар Мэйштовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
8 сьнежня 1864[1] |
Памёр: |
14 лютага 1943[1] (78 гадоў) |
Узнагароды: | |
У 1921—1922 гадах быў старшынём Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. Быў адным зь ініцыятараў дэпартацыі ўладамі «Сярэдняй Літвы» 33-х беларускіх і літоўскіх палітычных і культурных дзеячаў зь Вільні ў канцы студзеня 1922 году, неўзабаве пасьля правядзеньня выбараў у Віленскі сойм.
У 1926—1928 гадах міністар юстыцыі ва ўрадзе Ю. Пілсудзкага. У ноч на 15 студзеня 1927 году кіраваў арыштамі сябраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады — Браніслава Тарашкевіча, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Паўла Валошына, Пятра Мятлы і іншых.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Aleksander Michał Marian Meysztowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)