Сьлед матылька
«Сьлед матылька. Освальд у Менску» — кніга Аляксандра Лукашука пра пэрыяд жыцьця Лі Освальда ў Менску. Выдадзеная ў 2011 годзе.
Сьлед матылька. Освальд у Менску | |
Вокладка выданьня 2011 году | |
Аўтар: | Аляксандар Лукашук |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 2011 |
Электронная вэрсія |
Сюжэт
рэдагавацьГэта дакумэнтальнае падарожжа ў Менск 1960-х, дзе жыве дзіўны амэрыканец-перабежчык, за якім дзень і ноч сочыць вока і вуха дзяржбясьпекі. Неўзабаве ён адляціць на радзіму і наробіць там такіх дзялоў, што дагэтуль яго менская справа застаецца засакрэчанай. Але не для чытачоў гэтай кнігі. У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром»…
Узнагароды
рэдагавацьУ 2017 годзе Аляксандар Лукашук за стварэньне кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама за выданьне кніг «Прыгоды АРА ў Беларусі» і «Сьлед матылька. Освальд у Менску» атрымаў прэмію Алеся Адамовіча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прэмія імя Алеся Адамовіча, Сайт Беларускага ПЭН-цэнтру
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьлед матылька. Освальд у Менску на Беларускай Палічцы