Аляксандар Лебедзеў
Алякса́ндар Ле́бедзеў (нар. 14 красавіка 1985 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Малодшы брат Аляксандра, Дзьмітры, таксама футбаліст.
Аляксандар Лебедзеў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 красавіка 1985[1] (39 гадоў) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 | БАТЭ | 60 (12) |
2007 | Кубань Краснадар | 4 (0) |
2008—2010 | Дынама Менск | 30 (9) |
2010 | → Белшына | 23 (1) |
2011 | Дынама Берасьце | 14 (1) |
2011 | Шахцёр Салігорск | 13 (0) |
2012 | Гарадзея | 10 (5) |
2012 | Відзэў Лодзь | 3 (0) |
2013—2014 | Гарадзея | 14 (1) |
2014—2016 | Іслач | 50 (20) |
Зборныя | ||
2005 | Беларусь (да 21) | 3 (2) |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец СДЮШАР гораду Салігорску, але кар’еру пачаў у барысаўскім БАТЭ. Добра згуляў сэзон 2006 году, калі забіў 7 галоў у чэмпіянаце і дапамог барысаўчанам стаць чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка Беларусі. Пасьля гэтага сэзону далучыўся да клюбу расейскай Прэм’ер-лігі «Кубані», але не здолеў замацавацца ў складзе і праз год вярнуўся ў Беларусь. На радзіме прыяднаўся да менскага «Дынама», але праз траўмы гульцу бракавала гульнявой практыкі. Пазьней выступаў у Найвышэйшай лізе за «Белшыну», берасьцейскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр».
У першай палове 2012 году гуляў у Першай лізе за «Гарадзею», а пасьля перабраўся ў клюб польскай Экстраклясы «Відзэў». Футбаліст неўзабаве атрымаў траўму і, згуляўшы толькі тры матчы, узімку пакінуў Польшчу. У першай палове 2013 году заставаўся бяз клюбу, аднаўляючыся ад траўмы, а потым вярнуўся ў «Гарадзею».
У жніўні 2014 году, пакінуўшы «Гарадзею», падпісаў кантракт зь «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» здабыць перамогу ў Першай лізе і ўпершыню ў гісторыі каманды прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У жніўні 2016 году быў адлічаны з клюбу за ўдзел у дамоўных матчах[3]. За ўдзел у такіх гульнях спачатку быў аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[4], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[5].
Пасьля зыходу зь «Іслачы» пачаў працаваць дзіцячым трэнэрам[6].
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 4 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Aleksandr Lebedev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь» (рас.)
- ^ Лебедев, Тишкевич и Владимир Маковский уволены из "Ислочи" за организацию "договорняка" (рас.)
- ^ Вынесены приговоры фигурантам дела о договорных матчах: ограничение свободы и штрафы{{}}
- ^ Дело о договорных матчах: КДК АБФФ пожизненно дисквалифицировал 11 футболистов и Владимира Маковского (рас.)
- ^ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (рас.) Архіўная копія ад 2021-12-13 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)