Аляксандар Кольчанка
Алякса́ндар Алякса́ндравіч Ко́льчанка (па-ўкраінску: Олександр Олександрович Кольченко; нарадзіўся 26 лістапада 1989 году, Сімфэропаль) — актывіст левых арганізацыяў Крыму і ўсёй Украіны, студэнт. Арыштаваны расейскімі ўладамі Крыму ў 2014 годзе па абвінавачваньні ў антырасейскай дзейнасьці. Вызвалены 7 верасьня 2019 году падчас абмену "35 на 35" палітвязьнямі паміж Расеяй і Ўкраінай.[1]
Аляксандар Кольчанка | |
укр. Олександр Кольченко | |
Дата нараджэньня | 26 лістапада 1989 (35 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Сімфэропаль, УССР, СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | прафсаюзны дзяяч, эколяг, археоляг, абаронца вакольнага асяродзьдзя |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся й жыў у Сімфэропалі. Вучыўся ў каледжы па спэцыяльнасьці «мэнэджар па турызьме». Паступіў на завочнае аддзяленьне геаграфічнага факультэту Таўрыйскага нацыянальнага ўнівэрсытэту, паралельна працаваў грузчыкам на пошце і ў друкарні[2]. Працаваў на археалягічных раскопках.
Зьяўляецца актывістам левых, прыродаахоўных і прафсаюзных арганізацыяў. Браў удзел у акцыях студэнцкага прафсаюзу Студэнцкае дзеяньне(ru), у пратэстах працаўнікоў «Крымтралейбусу»[3]. Таксама арганізоўваў акцыі ў памяць пра антыфашыстаў Анастасію Бабураву і Івана Хутарскога(ru), браў удзел у барацьбе супраць забудовы Залескага парку ў Сімфэропалі[4].
У 2014 годзе браў удзел у праўкраінскіх мітынгах у Крыме.
Вядомы сярод актывістаў па мянушцы Тундра.
Перасьлед і арышт
рэдагаваць16 траўня 2014 году арыштаваны ў Сімфэропалі па абвінавачаньні ў падпале офісаў Адзінай Расеі і Расейскае нацыянальнае суполкі ў Крыме, а таксама ў падрыхтоўцы выбуху ля мэмарыялу вечнага агню. 23 траўня вывезены ў Маскву. Тэрмін сьледзтва быў падоўжаны судом да 20 жніўня 2015, пазьней да 16 траўня 2015 году. 13 траўня тэрмін арышту падоўжаны да 16 ліпеня 2015[5].
Таксама Кольчанка абвінавачваецца ў прыналежнасьці да крайнеправай арганізацыі Правы сэктар, а таксама ў змове з Алегам Сянцовым, Генадзем Афанасьевым і Аляксеем Чэрніем з мэтай зьдзяйсьненьня тэрарыстычных актаў.
Аляксандар Кольчанка не ішоў на супрацоўніцтва зь сьледзтвам і адмаўляў уласную віну. Ягоным адвакатам зьяўляецца Сьвятлана Сідоркіна[6].
Абарона Кольчанка настойвае, што ён зьяўляецца ўкраінскім грамадзянінам, але Сімфэропальскі суд абвяргае гэта, матывуючы тым, што Кольчанка не пасьпеў своечасова адмовіцца ад расейскага грамадзянства. Праз гэта яму забараняюць сустрэцца з украінскім консулам.[7]. Тым ня менш у адказе на запыт дэпутата Аляксандра Брыгінца Генэральная пракуратура Расейскай Фэдэрацыі прызнала Кольчанку разам зь іншымі арыштантамі грамадзянамі Ўкраіны[8].
1 чэрвеня 2015 году сьледчы накіраваў абвінаваўчае заключэньне ў генэральную пракуратуру Расейскай Фэдэрацыі. 11 чэрвеня намесьнік генэральнага пракурора Расеі Віктар Грынь(ru) зацьвердзіў заключэньне і перадаў справу Кольчанкі і Сянцова ў суд. 10 ліпеня растоўскі суд падоўжыў тэрмін арышту Кольчанкі і Сянцова да студзеня 2016 году. Першае пасяджэньне суда па сутнасьці справы адбылося 21 ліпеня[9]. Справу разглядаў Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд. Кольчанку абвінавачвалі па артыкулах крымінальнага кодэксу РФ 205.4, частка 2 (удзел у тэрарыстычнай групоўцы) і артыкуле 205, пункт «а».
25 жніўня у Растове-на-Доне судзьдзём Сяргеем Міхайлюком Аляксандар Кольчанка быў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму[10].
Рэакцыя ва Ўкраіне і сьвеце
рэдагавацьМіністэрства замежных справаў Украіны 30 траўня 2014 году накіравала ў Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі ноту, у якой патрабавала неадкладнага вызваленьня ўкраінскіх грамадзянаў, у тым ліку Сянцова й Кольчанку[11].
Арганізацыя «Аўтаномны супраціў», якая лічыць Кольчанку сваім прыхільнікам, праводзіць шматлікія акцыі ў ягоную падтрымку.
30 чэрвеня 2015 году адбылася акцыя ў падтрымку Аляксандра Кольчанкі ў Парыжы ля расейскай амбасады[12].
Парлямэнцкая асамблея АБСЭ ў пачатку ліпеня 2015 году заклікала Расею неадкладна вызваліць і вярнуць ва Ўкраіну ўкраінскіх грамадзян, што незаконна ўтрымліваюцца, у тым ліку Аляксандра Кольчанку[13].
Рэліз
рэдагавацьВызвалены 7 верасьня 2019 году падчас абмену "35 на 35" палітвязьнямі паміж Расеяй і Ўкраінай.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б 35 на 35: Украіна і Расея завяршылі абмен вязьнямі. Хто ў сьпісах вызваленых, Радыё Свабода, 7-09-2019
- ^ Спецпроект «Гордон.UA» Украинские заложники в России поименно (рас.)
- ^ Репрессии против крымских активистов: политический контекст. Кто такой Александр Кольченко? «Автономное действие», 12/05/2015 (рас.)
- ^ Екатерина Сергацкова. Истории крымских «террористов» Українська правда. Життя, 20.05.2014 (рас.)
- ^ Кримському активісту Кольченку продовжили арешт. Еспресо. ТБ, 13 травня 2015
- ^ Максим Буткевич. Александр Кольченко: Я не террорист. Я — гражданин Украины. «Українська правда. Життя», 13.11.2014
- ^ Олександру Кольченко не дають зустрітися з консулом України. Подробности-ТВ, 5 грудня 2014
- ^ Депутат: Генпрокуратура Росії визнала режисера Сенцова українцем. Українська правда, 11 листопада 2014
- ^ Суд продовжив утримання Сенцова і Кольченка під вартою на півроку. Українська правда, 10 липня 2015
- ^ Процесс Сенцова. Приговор Мэдыязона, 25 серпня, 2015 (рас.)
- ^ Щодо дій МЗС України із звільнення кінорежисера Олега Сенцова та інших громадян України. Прес-центр МЗС України, 30 травня 2014 (укр.)
- ^ У Франції пройдуть акції в підтримку кримського політв’язня Олександра Кольченко. УНІАН, 30.06.2015
- ^ Проект резолюции ПА ОБСЕ «Продолжение очевидных, грубых и неисправленных нарушений Российской Федерацией обязательств в рамках ОБСЕ и международных норм», 5-9 июля 2015 (рас.)