Аляксандар Кароль
Алякса́ндар Міха́йлавіч Каро́ль (1960, Вызна, цяпер Салігорскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі дыплямат.
Аляксандар Кароль | |
4-ы амбасадар Беларусі ў Летуве | |
---|---|
3 сьнежня 2013 — 15 студзеня 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас |
Папярэднік: | Уладзімер Дражын |
Наступнік: | Валер Бараноўскі |
генэральны консул Беларусі ў Гданьску | |
2011 — 2013 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 студзеня 1960 (64 гады) Вызна, Старобінскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Сужэнец: | жанаты |
Дзеці: | 2 |
Бацька: | Міхаіл Кароль |
Адукацыя: | Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (1982), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2004) |
Чацьверты амбасадар Беларусі ў Летуве (2013—2019).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1982 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі. У 1982—1986 гадах працаваў старэйшым і галоўным інжынэрам, затым намесьнікам кіраўніка досьледнай базы ў Вузьдзенскім раёне (Менская вобласьць). У 1986—1993 гадах — галоўны інжынэр Спэцыльнага перасоўнага мантажнага кіраўніцтва № 109 (СПМК-109) трэсту «Мантажспэцбуд». У 1993—1997 гадах — галоўны спэцыяліст, затым начальнік аддзелу Дзяржаўнага камітэту Рэспублікі Беларусь па зьнешніх эканамічных сувязях, затым Міністэрства зьнешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — 1-ы сакратар, затым дарадца Амбасады Беларусі ва Ўкраіне. У 2000—2003 гадах — 1-ы намесьнік начальніка кіраўніцтва зьнешнеэканамічнай дзейнасьці і міжнароднай супрацы, 1-ы намесьнік начальніка галоўнага кіраўніцтва міжнароднай супрацы і гандлю — начальнік кіраўніцтва зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2003—2008 гадах — дарадца Амбасады Беларусі ў Летуве. У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2008—2009 гадах — начальнік галоўнага кіраўніцтва міжнароднай супрацы і гандлю Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2011 гадах кансультант аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Закаўказьзя кіраўніцтва двухбаковай супрацы з краінамі СНД Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 2011—2013 гадах — генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску (Польшча). 3 сьнежня 2013 году А. Лукашэнка прызначыў яго амбасадарам Беларусі ў Летуве[1]. 15 студзеня 2019 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 19 аб вызваленьні яго ад пасады амбасадара ў Летуве ў сувязі з адстаўкай.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |