Амбасада Беларусі ва Ўкраіне
Амбаса́да Рэспу́блікі Белару́сь ва Ўкраі́не — дыпляматычная місія Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне, знаходзіцца ў Кіеве па адрасе вуліца М. Кацюбінскага, 3.
Гісторыя дыпляматычных стасункаў
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году ў Кіеве знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Цьвікевічам, якая вяла перамовы аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі, але да таго часу ўкраінскі ўрад Усевалада Галубовіча ня змог узгадніць пытаньне дзяржаўных межаў зь Беларускай Народнай Рэспублікай. Толькі 27 сьнежня 1991 году Рэспубліка Беларусь і Ўкраіна прызналі адна адну і ўсталявалі дыпляматычныя адносіны.
Амбасадары
рэдагаваць- Аркадзь Смоліч (1918)
- Аляксандар Цьвікевіч (1919)
- Віталь Курашык (1993—2001)
- Валянцін Вялічка (2001—2016)
- Ігар Сокал (2016—2023)
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка амбасады (рас.)