Аляксандар Зубаў

беларускі мовазнаўца

Алякса́ндар Васі́левіч Зу́баў (нар. 1936, Махачкала, цяпер Рэспубліка Дагестан, Расея) — беларускі мовазнавец.

Аляксандар Зубаў
Дата нараджэньня 13 сьнежня 1936(1936-12-13) (87 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мовазнавец
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зубаў (неадназначнасьць).

Доктар філялягічных навук (1985), прафэсар (1986) і акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1996)[1].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1964 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «матэматыка». У 1965 годзе ўладкаваўся ў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1968-м стваў загаднікам катэдры інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі. У 1973 годзе ўзнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1977-м атрымаў срэбраны мэдаль Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі СССР. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю[2]. У 1995 годзе стаў прарэктарам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту[1]. У 2008-м узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].

Дасьледаваньні

рэдагаваць

Напісаў працы ў галіне мовазнаўства тэксту, кампутарнага мовазнаўства і штучнага інтэлекту[1] і кампутарнага навучаньня. Аўтар працаў «Апрацоўка на АС ЭВМ тэкстаў натуральных моваў» (1977) і «Праблемы нараджэньня тэксту» (т. 1—2, 1987 і 1989). Суаўтар кніг «ЭВМ аналізуе тэкст» (1989), «Асновы лінгвістычнай інфарматыкі» (т. 1—3, 1991—1993) і «Лінгвістычная інфарматыка» (1995)[3].

  1. ^ а б в Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 13 сьнежня 2013. — № 235 (27600). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б Зубаў, Аляксандар Васільевіч (доктар філялягічных навук, мовазнаўства, нар. 1936) // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2017 г. Праверана 22 сьнежня 2020 г.
  3. ^ Т. Я. Жэбіт. Зубаў Аляксандар // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 116. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3