Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі

каталёг 4-х рэспубліканскіх бібліятэк Беларусі, створаны ў 2015 годзе

Зво́дны электро́нны каталё́г бібліятэ́к Белару́сі (ЗЭК) — каталёг 4-х рэспубліканскіх бібліятэк Беларусі, створаны ў 2015 годзе.

Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі

Галоўная старонка (20 кастрычніка 2022 г.)
Тып каталёг
Даступныя мовы беларуская, расейская
Уладальнік Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Аўтар Аб’яднаны інстытут праблемаў інфарматыкі НАНБ
Пачатак працы 2015 год
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя няма
Прыбытак няма
Актуальны стан дзейны
unicat.nlb.by

Яго складаюць: 1) Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2) Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, 4) Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, 4) Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Каталёг улучае бібліяграфію на кнігі, дысэртацыі і іх аўтарэфэраты, выяўленчыя дакумэнты, мапы, нотныя выданьні, стандарты, гуказапісы і відэазапісы, пэрыёдыку. Утрымлівае зьвесткі пра месца, шыфр захоўваньня і магчымасьць аддаленага заказу дакумэнта. Заказ даступны зарэгістраваным чытачам бібліятэк[1].

  • Базавы. Адказ на пошук абмяжоўваўся 10 000 бібліяграфічных апісаньняў. Дзейнічала 4 спосабы пошуку: 1) З пачатку поля — пошукавы тэкст усякаецца справа аўтаматычна, усярэдзіне тэксту для ўсячэньня выкарыстоўваўся сымбаль пытальніка « ? », пры ўводзе тэксту дапускаліся знакі прыпынку і дужкі ды прапускаліся двайныя дзьвюхкосьсі, у прадметных рубрыках прапускаўся знак працяжніка « – » між падрубрыкамі; 2) Фраза — складаецца з падзеленых прабеламі словаў, прапускаюцца знакі прыпынку, усе словы маюць сустракацца запар; 3) Усе словы — кожнае ўведзенае слова мае сустракацца, хоць і ў адвольным парадку; 4) Любое са словаў — хаця б адно слова мае сустракацца[2].
  • Пашыраны. Не адчувальны да вялікіх і малых літараў. Таксама выкарыстоўвае 4 спосабы пошуку[3].
  • Па слоўніках. Не адчувальны да вялікіх і малых літараў. Дапускае ўвод імя па бацьку і ініцыялаў. Дзейнічае 4 базавых спосабаў пошуку, а таксама: Па альфабэце пачынаючы з — прадугледжвае пачатковую частку пошукавага тэксту, на пачатку і ўсярэдзіне тэксту сымбаль усячэньня « ? » не дапускаецца[4].
  • Па рубрыках ДРНТІ. Выкарыстоўвае Дзяржаўны рубрыкатар навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДРНТІ), што дазваляе адбор праз прагляд паняткаў. Зьмяшчае 3 узроўні паняткаў па галінах ведаў. Першы ўзровень улучае разьдзелы, якім прысвоены 2-лічбавы код. Другі і трэці ўзроўні належаць падразьдзелам, якія маюць складовыя лічбавыя коды. Спачатку выконваецца прагляд і пошук паняткаў рубрыкатара. Затым ажыцьцяўляецца пераход па спасылцы на зьвязаныя з абраным паняткам дакумэнты. Разьдзелы першага ўзроўню месьцяцца ў левым акне і зьяўляюцца спасылкамі для пераходу на падразьдзелы 2-га ўзроўню, якія адлюстроўваюцца ў правым акне. Разьдзелы 2-га ўзроўню маюць кнопкі са знакамі « + » і « - » для адкрыцьця і закрыцьця разьдзелаў 3-га ўзроўню. Шукаць паняткі магчыма па кодах і назвах праз пошукавае вакно з радыё-кнопкамі. Код і назву заносяць ў гэтае вакно і націскаюць кнопку «Пошук». Тады ў правым акне зьяўляецца сьпіс разьдзелаў і падразьдзелаў, адпаведных запыту[5].
  • У новых паступленьнях. Дазваляе адбор за названы пэрыяд паводле віду дакумэнта, мовы і тэматыкі. Пэрыяд магчыма задаваць: гнутка — з пачатковай па канчатковую дату цягам апошніх 90 дзён; жорстка — за апошнія дзень, 1, 2 і 3 тыдні, 1, 2 і 3 месяцы[6].

Прафэсійны

рэдагаваць
  • Па нумарах і індэксах. У пошукавае поле заносіцца стандартны або службовы нумар ці клясыфікацыйны індэкс. Выбіраецца адпаведны від нумара або індэкса і націскаецца кнопка «Пачаць пошук»[7].
  • Булеўскі. Пошукавы выраз складаецца з коду індэксу, рэляцыйнага апэратара « = » і пошукавага тэрміну. Калі тэрмін зьмяшчае некалькі словаў, то заключаецца ў дзьвюхкосьсі. Пры пошуку па індэксе, што зьмяшчае даты, можна выкарыстоўваць апэратары больш « > » і менш « < », « >= » і « <= ». Код індэксу задае поле для пошуку. Індэксы бываюць стандартнымі па ўсім значэньні поля і тэкставымі па асобных словах. Коды тэкставых індэксаў пачынаюцца з лацінскай літары « w ». Пры пошуку па стандартным індэксе задаецца поўнае значэньне або правае ўсячэньне з дапамогай знака пытальніка « ? ». У тэкставым індэксе пошукавы тэрмін можа ўтрымліваць некалькі словаў праз: 1) прабел для пошука выраза, 2) знак « & » для ўсіх словаў, 3) знак « | » для ўсялякага са словаў. Пошукавыя выразы можна злучаць з дапамогай булеўскіх апэратараў « AND » (і), « OR » (або), « NOT » (не) і круглых дужак[8].

Адмысловы

рэдагаваць
  • Нотны. Выкарыстоўвае да 2 вобласьцяў пошуку, злучаных лягічнымі апэрацыямі І, АБО і НЕ. Не адчувальны да вялікіх і малых літараў. Магчымы асобны і ўдакладняльны пошук па жанры і форме музычнага твору, спосабу выкладаньня нотаў і сродках выкананьня. Дазваляецца пошук па некалькіх уласьцівасьцях празь лягічны апэратар І між імі[9].
  • Відэа. Магчымы адбор віду відэа з выпадальнага сьпісу ў якасьці ўдакладняльнага і асобнага пошуку[10].
  • Музыка. Пошук магчымы па аўтары, загалоўку, даце выданьня, нумары гуказапісу, Міжнародным стандартным кодзе запісу (МСКЗ) і Міжнародным стандартным музычным нумары. Дадаткова задаюцца жанр і форма музычнага твору, сродкі выкананьня, інструмэнты і галасы[11].
  • Гуказапісы. Дадатковы пошук па відзе літаратуры[12].
  • Картаграфічны. Па аўтары, загалоўку і даце выданьня[13].
  • Выявы. Дадатковы пошук па прызначэньні, відзе матэрыялу і тэхніцы друку[14].
  1. ^ Анлайн-каталёг // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  2. ^ Базавая форма пошуку // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  3. ^ Пашыраная форма пошуку // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  4. ^ Аўтарытэтныя і нарматыўныя запісы // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  5. ^ Пошук па рубрыках ДРНТІ // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  6. ^ Новыя паступленьні // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  7. ^ Пошук па нумарах і індэксах // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  8. ^ Булеўская форма пошуку // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  9. ^ Ноты // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  10. ^ Відэаматэрыялы // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  11. ^ Музычныя гуказапісы // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  12. ^ Немузычныя гуказапісы // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  13. ^ Картаграфічныя матэрыялы // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.
  14. ^ Выяўленчыя дакументы // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2020 г. Праверана 19 сакавіка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць