Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі

рыма-каталіцкі дзяяч, плоцкі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі

Аляксандар Казімер Гінтаўт-Дзевалтоўскі (26 лютага 1821, Вайшканы, Ковенская губэрня, цяпер Летува — 14 жніўня 1889, Дудэргоф, каля Санкт-Пецярбургу) — рымска-каталіцкі дзеяч, плоцкі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.

Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся26 лютага 1821(1821-02-26)
Памёр14 жніўня 1889(1889-08-14) (68 гадоў)
Пахаваны

Узнагароды
ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятога Станіслава II ступені
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі

Біяграфія

рэдагаваць

Навучаўся спачатку ў Кейданскай гімназіі, а потым у Віленскай сэмінарыі (1839—1845). У 1845 высьвячаны на ксяндза й прызначаны вікарыем у Вількамір; тутака ж ён выконваў абавязкі прэфэкта павятовае вучэльні. У 1849 прызначаны пробашчам у Янішкі, у 1855 пераведзены дэканам у Горадню, ад 1861 дэкан у Беластоку. Намагаўся захоўваць ляяльнасьць да царскіх уладаў, але за адмову ўводзіць дадатковыя службы на расейскай мове ў 1870 быў адхілены ад душпастырскае лзейнасьці. 11 лютага 1872 прызначаны тытулярным біскупы Геленапольскім і суфраганам Плоцкае дыяцэзіі, кансакраваны 6 жніўня 1872 у касьцёле сьв. Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым сане яму давялося кіраваць Варшаўскай дыяцэзіяй. У 1878 пачаў кіраваць плоцкай дыяцэзіяй.

У 1883 прызначаны арцыбіскупам Магілёўскім, 15 сакавіка прыняў ад Варшаўскага арцыбіскупа Попеля палій і 1 траўня прызначаны мітрапалітам усіх рымска-каталіцкіх касьцёлаў у Расеі. 28 красавіка 1883 да Магілёўскае архідыяцэзіі была далучаная Менская дыяцэзія. Намагаўся абараніць інтарэсы касьцёлу, хоць ягоныя пратэсты аніколі не перарасталі ў бунт. Супрацьстаяў супраць гвалтоўнага ўвядзеньня расейскае мовы ў службы й казаньні ў касьцёлах Менскае дыяцэзіі, спрабуючы патлумачыць уладам, што царскі загад ад 25 сьнежня 1869 толькі дазваляў уводзіць імшы на расейскай мове, але не патрабаваў гэтага. Сам прызначыў сьвятароў у Менскую дыяцэзію, загадаўшы ім дакладна прытрымлівацца кананічнага права, і не зацьвердзіў сьвятароў, рэкамэндаваных яму ўрадам. У адказ менскі губэрнатар зачыніў 18 касьцёлаў, а міністар унутраных справаў забараніў яму праводзіць візытацыю ў Менскай дыяцэзіі.

Арцыбіскуп Г. лічыўся выбітным прапаведнікам, і ягоныя казаньні ў касьцёле сьв. Кацярыны і ў касьцёле пры кансысторыі прыцягвалі нямала слухачоў. Шмат займаўся справамі дабрачыннасьці, клапаціўся моладзьдзю й вязьнямі. Як аматар жывапісу склаў вялікую мастацкую галерэю, а таксама шырокую бібліятэку. Перабудаваў і пашырыў будынак сэмінарыі ў Санкт-Пецярбургу. Займаўся паэзіяй. У сваіх творах ён дужаўся з сучаснай няверай. Друкаваў іх у «Kronika rodzinna». Асобна выдадзеныя ў 1882 два ягоныя зборнікі вершаў ў карысьць вучняў Плоцкае гімназіі: «Na czasie» і «Dwie pogadanki druha prawdy».

Быў кавалерам ордэнаў сьв. Уладзімера 3-е ступені, сьв. Ганны 1-е ступені і сьв. Станіслава 1-й ступені. Сканаў пасьля недоўгачасовае цяжкае хваробы. Пахаваны ў Пецярбургу на Выбарскіх каталіцкіх могілках пад касьцёлам Адведваньня Панны Марыі сьвятой Альжбетай.

Папярэднік
П’ер Жыльн Пішон
Геленопальскія біскупы
1872—1883
Наступнік
Фляв’яна Сыманэскі
Папярэднік
Антоні Фіялкоўскі
Магілёўскія арцыбіскупы
1883—1889
Наступнік
Шыман Марцін Казлоўскі

Літаратура

рэдагаваць
Крыніца: Тацяна Шышова, «Католическая энциклопедия»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць