Антоні Фіялкоўскі
Анто́ні Фіялко́ўскі (па-польску: Antoni Fijałkowski; 13 ліпеня 1797, Лепель, Віцебская губэрня — 1883) — рымска-каталіцкі дзяяч.
Навучаўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі, у галоўнай духоўнай сэмінарыі пры Віленскім ўнівэрсытэце. Прафэсар багаслоўскіх навук і касьцёльнае гісторыі ў Віленскай дыяцэзіяльнай сэмінарыі й Віленскім унівэрсытэце, а пасьля яго закрыцьця — у Віленскай каталіцкай духоўнай акадэміі (рэктар ад 1842). Ад 25 чэрвеня 1858 тытулярны біскуп Тэнэсуса й дапаможны біскуп Камянецкае дыяцэзіі. Ад 23 сакавіка 1860 камянецкі біскуп, ад 23 лютага 1872 магілёўскі арцыбіскуп. Садзейнічаў пашырэньню расейскае мовы сярод каталіцкага насельніцтва, браў удзел у складаньні першага каталіцкага катэхізысу на расейскай мове. Ягонымі клопатамі ў Санкт-Пецярбургу былі заснаваныя мітрапаліцкі касьцёл і дыяцэзіяльная сэмінарыя, якой ён запаветваў усю сваю багатую бібліятэку.
Папярэднік Тымаці Клемэнт Сьміт |
Тэнэсускія біскупы 1858—1860 |
Наступнік Карлёс Эчэніке Альтаміра |
Папярэднік Мікалай Гурскі |
Камянецкія біскупы 1860—1867 |
Наступнік Пётар Манькоўскі |
Папярэднік Вацлаў Жылінскі |
Магілёўскія арцыбіскупы 1872—1883 |
Наступнік Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі |
ЛітаратураРэдагаваць
- Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: БелЭн, 2001. — 386 с.: іл. ISBN 985-11-0220-2.