Аляксандар Адамковіч

беларускі журналіст, гісторык, краязнавец

Аляксандр (Алесь) Эдмундавіч Адамковіч (нар. 19 жніўня 1977, в. Зорка, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі журналіст, філёляг, краязнавец, доктар гуманітарных навук.

Аляксандар Адамковіч
Дата нараджэньня 19 жніўня 1977(1977-08-19)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, філёляг, краязнавец
Месца працы
Сябра ў Таварыства беларускай культуры ў Летуве
Навуковая ступень доктар гуманітарных навук[d] (2013)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў у 1994 годзе СШ у в. Зорка, у 1999 годзе Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 2006 годзе факультэт славістыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэта, у 2008 годзе магістратуру. Тэма магістарскай працы: «Стараверы Шаркаўшчыны: сацыялінгвістычны аспэкт». Са сьнежня 2008 года дактарант Інстытута літоўскай мовы (аддзел анамастыкі), у 2013 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю: «Балта-славянскія анамастычныя кантакты ў Віцебскае вобласьці».

Рабіў галоўным захавальнікам фондаў, пасьля ў 1999—2002 гадах навуковым супрацоўнікам у культурна-асьветніцкім цэнтры імя Язэпа Драздовіча і ў музэі мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча ў Германовічах, у 2008—2009 гадах намесьнікам галоўнага рэдактара жэмойцкае гістарычнай газэты «Voruta», у 2009 годзе рэдактарам газеты «Trakų žemė». Непрацяглы час у 2004 годзе супрацоўнічаў з польскай газэтай (4 нумары) «Nasz czas», дзе быў адказным за беларускую старонку. З 2009 годзе выкладае беларускую літаратуру на філялягічным факультэце Літоўскага ўнівэрсытэта эдукалогіі. З 2023— рэдактар газеты «Trakų žemė».

Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Летуве.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледуе гісторыю і культуру Шаркаўшчынскага краю. Публікуецца ў мясцовым пэрыядычным друку. Распрацоўвае пытаньні для віктарыны «Ці ведаеш ты свой край?»

У вольны час працуе ў архівах Вільні, Маладэчна, Віцебска, Менска, зьбірае матэрыялы па гісторыі Дзісеншчыны. Падрыхтаваў да друку кнігі: «Стараверы Шаркаўшчыны», «Германавіцкая і Сьцяпанпольская гміны (гісторыя, падзеі, дакумэнты)».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць