Аляксандар Ізвольскі
Алякса́ндар Пятро́віч Ізво́льскі (па-расейску: Александр Извольский; 18 сакавіка 1856, Масква, — 16 жніўня 1919, Парыж) — расейскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Аляксандар Ізвольскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
18 сакавіка 1856[1][2][3] |
Памёр: |
16 жніўня 1919[4][5][1][…] (63 гады) |
Сужэнец: | Q106079899? |
Дзеці: | Hélène Iswolsky[d] |
Бацька: | Pyotr Izvolsky[d] |
Маці: | Yevdokiya Gezhelinskaya[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьЗ роду Ізвольскіх, сын губэрнатара Пятра Аляксандравіча й брат обэр-пракурора Сьвяцейшага сыноду Пятра Пятровіча Ізвольскіх. У 1875 годзе скончыў Аляксандраўскі ліцэй. Паступіў на службу ў міністэрства замежных справаў, працаваў у Канцылярыі МЗС, затым на Балканах пад пачаткам амбасадара ў Турэччыне князя А. Б. Лабанава-Растоўскага. З 1882 — першы сакратар расейскае місіі ў Румыніі, затым на такой самай пасадзе ў Вашынгтоне. У 1894—1897 міністар-прэзыдэнт у Ватыкане, у 1897 пасланец у Бялградзе, у 1897—1899 у Мюнхэне, у 1899—1903 у Токіё і ў 1903—1906 у Капэнгагене. У 1906—1910 міністар замежных справаў. Прыналежыў да францускае арыентацыі і падштурхоўваў Расею да зьвязу з Ангельшчынай. Пры ягоным удзеле былі складзеныя: расейска-ангельская дамова 1907 году і расейска-японская дамова 1907 году, аўстра-расейская дамова ў Бухляў 1908 году і Расейска-італьянская дамова 1909 году ў Раканіджы. У 1910—1917 амбасадар у Парыжы. Згуляў бачную ролю ў кансалідацыі Антанты і падрыхтоўцы 1-е сусьветнае вайны 1914—1918 гадоў. У траўні 1917 выйшаў у адстаўку і пасьля, знаходзячыся ў Францыі, падтрымліваў ваенную інтэрвэнцыю супраць Савецкае Расеі. Пакінуў успаміны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Alexander Petrowitsch Iswolski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Alexandre Iswolsky // Roglo — 1997.
- ^ а б Aleksandr Petrovič Izvoljski // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б в г д е Извольский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Aleksandr, Count Izvolsky // Encyclopædia Britannica (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАляксандар Ізвольскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Уладзімер Ламсдорф |
Міністар замежных справаў Расеі 1906—1910 |
Наступнік Сяргей Сазонаў |