Альгімонт (легендарныя князі)

Альгімонт — імя некалькіх легендарных князёў паводле літоўскіх (беларускіх) летапісаў[1].

Алгемунд, Алгмунд, Алкмунт або Алкемонт (Algemundus, Algmundus[2][3], Alchemundo[4], Alhmunt, Alcmunt, Alchemont[5][6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд; германскія імёны Heligin, Algardus) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9]. Такім парадкам, імя Альгімонт азначае «сьвятая гарлівасьць»[10]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augemund (Augemundus[11][12], Augemundr) зь першай асновай аўг-[13], якая паходзіць ад гоцкага augjan 'паказваць, зьяўляцца'[14].

Адпаведнасьць імя Альгімонт германскаму імю Alhmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[15].

Біяграфія

рэдагаваць
  • Альгімонт (XIII ст.) — легендарны вялікі князь наваградзкі, сын легендарнага наваградзкага князя Траняты (Скіргайлы або Скрыгайлы), бацька легендарнага князя Рынгольда
  • Альгімонт (XIII ст.) — легендарны князь, сын легендарнага князя Гольшы
  • Альгімонт (XIV ст.) — легендарны вялікі князь гальшанскі, сын легендарнага князя Міндоўга
  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 24.
  2. ^ Scriptorum. T. 3. — Augustae Taurinorum, 1848. P. 1441—1442.
  3. ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 99.
  4. ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 57.
  5. ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 38.
  6. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 205.
  7. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 75.
  8. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 18.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  11. ^ Felder E. Die Personennamen auf den merowingischen Münzen der Bibliothèque nationale de France. — München, 2003. S. 73.
  12. ^ Bruckner W. Die Sprache der Langobarden. — Strassburg, 1895. S. 229.
  13. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 22.
  14. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 46.
  15. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.

Літаратура

рэдагаваць