Альгерд Абуховіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абуховіч.
Альгерд Рышардавіч Абуховіч-Бандынэльлі (25 ліпеня (6 жніўня) 1840, Калацічы, Бабруйскі павет, цяпер — Глускі раён, Магілёўская вобласьць — 22 жніўня 1898, Слуцак) — беларускі паэт, перакладчык.
Альгерд Абуховіч | |
Партрэт Альгерда Абуховіча мастака Міхаіла Веціка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Граф Бандынэльлі; Olgerd gr. Bandinelli |
Нарадзіўся | 25 ліпеня (6 жніўня) 1840 Калацічы, Бабруйскі павет, цяпер — Глускі раён, Магілёўская вобласьць |
Памёр | 10 (22) жніўня 1898 Слуцак |
Пахаваны | |
Бацькі | Рышард Абуховіч[d] Караліна Эстка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | байкапісец, паэт, перакладчык |
Жанр | байка, верш |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 6 жніўня 1840 году ў в. Калацічы Бабруйскага павету Менскай губэрні (цяпер — Глускі раён Магілёўскай вобласьці). Паходзіў з шляхецкай сям’і Рышарда і Караліны Абуховічаў, зьвязанай па жаночай лініі з італьянскім графскім родам Бандынэльлі.
У 1852—1854 гадах вучыўся ў Слуцкай кальвінскай гімназіі.[1] Прыкладна ў 1855 годзе выехаў за мяжу. Спачатку жыў у Жэнэве, дзе ўзмацнілася яго цікавасьць да кальвінізму. Потым перабраўся ў Францыю. У гэты час ён пабываў амаль ва ўсіх эўрапейскіх краінах і ўдасканаліў свае веды ў ангельскай, францускай, нямецкай і італьянскай мовах. Пазьней гэта паспрыяла ягонай працы як перакладчыка.
У канцы 1862 году, або ў пачатку 1863 году Абуховіч вярнуўся на Беларусь. Удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гг., быў сасланы ў Сыбір. Па вяртаньні хацеў раздаць сваю зямлю сялянам, аднак праз супраціў сям’і пакінуў маёнтак, парваў адносіны з сваімі роднымі і пасяліўся ў Слуцку, дзе займаўся рэпэтытарствам і літаратурай.[1]
У Слуцку вакол яго сабралася творчая моладзь, будучыя ўдзельнікі незалежніцкага руху, у тым ліку Язэп Дыла і Пётар Карповіч.
Памёр 22 жніўня 1898 году ў Слуцку. Пахаваны на могілках у Слуцку.
Творчасьць
рэдагавацьАдзін з пачынальнікаў (разам з Ф. Багушэвічам) жанру байкі ў беларускай літаратуры («Ваўкалак», «Старшына», «Сход», «Суд», «Воўк і ліса», першыя дзьве надрукаваныя ў «Беларускім календары» 1915 году[1]). Пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Пры жыцьці ня меў магчымасьці друкавацца, таму захавалася толькі невялікая частка яго твораў. Напісаў мэмуары (надрукаваныя ў газэце «Гоман», 1916). Вёў дыскусію з Ф. Багушэвічам аб пурызьме і дыялектнай аснове беларускай мовы.
У якасьці перакладчыка Альгерд Абуховіч узбагаціў беларускую літаратуру творамі Ё. В. Гётэ («Фаўст»), Ф. Шылера («Разбойнікі»), Дж. Байрана, Дантэ, В. Юго, А. Пушкіна, М. Лермантава, А. Міцкевіча і інш. Рукапісы не захаваліся.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя: Зб. тэкстаў. Менск, 1956
- Творы. Менск, 1991.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. — С. 136—138 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Родчанка, Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984
- Гарэцкі, М. Альгерд Абуховіч // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920
- Дыла, Я. Пісьменнік-дэмакрат Альгерд Абуховіч // Дыла Я. Творы. Мн., 1981
- Матусевіч, Т. А. Жыў і тварыў па законах сумлення//Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Глускага раёна. Мінск, 1999.
- Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАльгерд Абуховіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў