Альба (Берасьцейская вобласьць)
беларуская вёска
А́льба[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р44.
Альба | |
трансьліт. Aĺba | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Івацэвіцкі |
Сельсавет: | Квасевіцкі |
Насельніцтва: | 76 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1645 |
Паштовы індэкс: | 225265 |
СААТА: | 1234838001 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′12″ пн. ш. 25°1′21″ у. д. / 52.75333° пн. ш. 25.0225° у. д.Каардынаты: 52°45′12″ пн. ш. 25°1′21″ у. д. / 52.75333° пн. ш. 25.0225° у. д. |
± Альба | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць14 ліпеня 1632 году, роўна за год да сьмерці, Леў Сапега ў тастамэнце завяшчае старэйшаму сыну Яну Станіславу Сапегу ў ліку другіх фальваркаў і фальварак Альба. Пасьля неаднойчы ў дакумэнтах XVII і XVIII стагодзьдзяў Альба ўпамінаецца як уладаньне магнацкага роду Сапегаў.
Мясцовыя жыхары называюць вёску Гальба, а сябе гальбенцамі, ужываючы прыстаўное г, што характэрна паўднёва-заходняму дыялекту беларускай мовы, у зоне якога пасяленьне знаходзіцца[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 76 чалавек
- 1999 год — 92 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Сьвята-Юр’еўская царква (1692) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000286
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 153
- ^ Альба, Івацэвіцкі край, 3 лістапада 2008
Літаратура
рэдагаваць- Альба, Івацэвіцкі край, 3 лістапада 2008