Алехандра Бальдэ

гішпанскі футбаліст

Алеха́ндра Бальдэ́ Марты́нэс (па-гішпанску: Alejandro Balde Martínez; нар. 18 кастрычніка 2003 году) — гішпанскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Уважаецца адным з найлепшых левых абаронцаў у сьвеце дзякуючы сваёй хуткасьці, трыманьню мяча і абарончым здольнасьцям[2][3].

Алехандра Бальдэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 кастрычніка 2003(2003-10-18)[1] (21 год)
Рост 1,75 м
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2022
2022—
Барсэлёна 2
Барсэлёна
31 (0)
68 (1)
Зборныя
2022— Гішпанія 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
12 кастрычніка 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Бальдэ далучыўся да «Барсэлёны» ў 2011 годзе ў веку 8-і гадоў пасьля таго, як пэўны час навучаўся футболу ў акадэміі «Эспанёлу»[4]. У ліпені 2021 году склаў падоўжаны кантракт з клюбам да 2024 году з умовай выкупу за 500 мільёнаў эўра[5].

Зрабіў уражанэньне на трэнэраў «Барсэлёны» падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі улетку 2021 году ды пачаў сэзон у якасьці першага дублёра Жордзі Альбы[6]. Пасьля двух матчаў запар у заяўцы клюбу ў сустрэчах супраць «Рэал Сасьедаду» і «Атлетыка». 14 верасьня дэбютаваў у складзе каталёнскага клюбу, замяніўшы Альбу на 74-й хвіліне матчу супраць «Баварыі» на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

З пачатку сэзону 2022—2023 гадоў галоўны трэнэр Чаві надаў Бальдэ больш прыкметную ролю. У выніку маладзён згуляў у большай колькасьці матчаў лігі чым Альба, а таксама атрымаў больш хвілінаў на полі ў важных матчах[7]. 20 верасьня 2023 году было абвешчана, што Бальдэ ўзгодніць новы кантракт з клюбам да 2028 году з умовай выкупу ў 1 мільярд эўра[8]. 24 студзеня 2024 году абаронца атрымаў траўму падкаленнай сухажылы правай нагі ў матчы Кубка Гішпаніі супраць басконскага «Атлетыка». У выніку гішпанец быў вымушаны зрабіць апэрацыю і прапусьціць усе наступныя матчы сэзону.

Міжнародная

рэдагаваць

З улікам таго, што бацька Бальдэ паходзіць з Гвінэі-Бісаў, гулец меў мажлівасьць бараніць колеры як зборнай Гвінэі-Бісаў, гэтак і зборнай Гішпаніі. Абаронца абраў сваёй камандай гішпанскую каманду. Бальдэ быў нечакана выкліканы ў нацыянальную зборную за два дні да пачатку чэмпіянату сьвету 2022 году, бо левы абаронца «Валенсіі» Хасэ Гая атрымаў траўму костачкі нагі падчас трэнавальнага практыкаваньня[9]. 23 лістапада 2022 году ён дэбютаваў у складзе зборнай на мудыялі, зьявіўшыся на 64-й хвіліне гульні супраць зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Барсэлёна»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць