Хасэ Люіс Гая

гішпанскі футбаліст

Хасэ Люіс Гая Пэньня (па-каталянску: José Luis Gayà Peña; нар. 25 траўня 1995 году) — гішпанскі футбаліст, абаронца і капітан клюбу «Валенсія» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Разам са зборнай браў удзел у міжнародных спаборніцтвах найвышэйшага ўзроўню.

Хасэ Люіс Гая
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 траўня 1995(1995-05-25)[1][2] (29 гадоў)
Рост 172 см
Вага 64 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Валенсія
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2014
2014—
Валенсія Мэстальля
Валенсія
65 (4)
291 (8)
Зборныя
2018— Гішпанія 22 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць
 
Гая ў сіняй кашулі ў матчы супраць «Вальядаліду».

Выхаванец «Валенсіі», дзе ад пачатку займаў пазыцыю нападніку і нават аднойчы забіў 60 галоў за год, калі выступаў у клюбнай акадэміі. Апасьля перакваліфікаваўся ў левага абаронцу[3]. Мае выступы ў складзе рэзэрвовай каманды, разам зь якой дэбютаваў яшчэ ў веку 16 гадоў у матчы супраць «Андоры». У галоўнай дружыне клюбу дэбютаваў 30 кастрычніка 2012 году ў кубкавым матчы супраць «Льягастэры». Правёў усе 90 хвілін у асноўным складзе, а ягоны клюб здабыў перамогу зь лікам 2:0[4]. У сьнежні 2013 году выйшаў у складзе валенсійцаў на матча Лігі Эўропы супраць расейскага «Кубані»[5]. Дэбют у Ля Лізе прыпаў на 27 красавіка 2014 году адразу супраць гішпанскага чэмпіёну — «Атлетыка»[6]. Пад кіраўніцтвам трэнэра Нуну Эшпірыту Санту з сэзону 2014—2015 гадоў стаў гульцом асноўнага складу. У траўні 2015 году працягнуў працоўны кантракт ажно да 2020 году[7][8].

У траўні 2018 году Гая зноўку пагадзіўся на абнаўленьні працоўнага пагадненьня, якое цяпер было да 2023 году[9]. Выкупная сума гульца павысілася да 100 млн эўра. У кастрычніку таго ж году, дзякуючы пільнай гульні дапамог клюбу захаваць браму ад нападаў «Манчэстэр Юнайтэду», чым быў дададзены ESPN FC да каманды зорак тыдня ў Лізе чэмпіёнаў[10]. Гулец асыставаў Кевіну Гамэйро ў фінале Кубка Гішпаніі 2019 году, калі «Валенсія» здабыла тытул, перагуляўшы «Барсэлёну[11]» зь лікам 2:1. У сакавіку 2020 году падхапіў каранавірус. У адсутнасьць Дані Парэха быў абраны капітанам клюбу[12], а апасьля стаў стала выконваць гэтую ролю. У 2022 году быў блізкі да здабыцьця чарговага Кубку Гішпаніі, але валенсійцы атрымалі паразу ў сэрыі пэнальці. Уласны штрафны ўдар у тым матчы Гая рэалізаваў. 19 кастрычніка 2022 году склаў новую ўгоду з клюбам тэрмінам да 2027 году[13].

Міжнародная

рэдагаваць

Пачаў прыцягвацца яшчэ да матчаў юнацкіх зборных Гішпаніі. У траўні 2015 году быў выкліканы да нацыянальнай зборнай Гішпаніі на матчы супраць зборных Коста-Рыкі і Беларусі, але дэбюту не адбылося. Свой першы матч у складзе пірэнэйцаў згуляў 11 верасьня 2018 году у розыгрышу Лігі нацыяў. Супернікам стала зборнай Харватыі, якая была ўшчэнт перагуляная зь лікам 6:0. У 2021 годзе быў улучаны да складу зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году. Паспрыяў перамозе зборнай Гішпаніі ў паўфінале супраць зборнай Харватыі. Быў улучаны да складу зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 годзу, але праз траўму на трэнаваньні ў Катары быў выкрасьлены з складу.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Валенсія»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць