Алег Гулак
Але́г Мікала́евіч Гула́к (нар. 1 верасьня 1967, пасёлак Жылічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь - 16 сьнежня 2022) — беларускі юрыст, грамадзкі дзяяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту.
Алег Гулак | |
Род дзейнасьці | Праваабарончая |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 верасьня 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэньня | пасёлак Жылічы, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь |
Дата сьмерці | 16 сьнежня 2022 |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | праваабаронец, юрыст |
Сябра ў | Беларускі Хэльсынскі камітэт |
Бацька | Мікалай Сьцяпанавіч Гулак |
Маці | Яніна Гаўрылаўна |
Жонка | Наста Гулак |
Дзеці | Дачка Дамініка |
Узнагароды | |
Сайт | belhelcom.org |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў беларуска-ўкраінскай сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства». З 1990 па 1996 гг. працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацыяў (сярод іншых — завод «Камэртон», Пінск). З 1996 г. у Беларускім Хэльсынскім камітэце: браў удзел у стварэньні пінскай суполкі, з 1997 г. юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 г. намесьнік старшыні, з 2008 г. старшыня.
Як грамадзкі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых справаў, грамадзкіх дзеяньняў па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Памёр 16 сьнежня 2022 г.
Узнагароды
рэдагаваць2016: Нямецка-француская прэмія ў галіне правоў чалавека й законнасьці(de) міністэрстваў замежных справаў Францыі і Нямеччыны[1][2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsch-Französischer Preis für Menschenrechte und Rechtsstaatlichkeit: Preisträger 2016 Auswärtiges Amt
- ^ Aleh Hulak erhält Deutsch-französischen Preis für Menschenrechte und Rechtsstaatlichkeit(недаступная спасылка) Deutsche Botschaft Minsk