Александрова (Койданаўскі раён)

вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Александро́ва[2] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьць Беларусі. За 35 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, 45 км ад Менску, 33 км ад чыгуначнай станцыі Койданава. На лініі Менск-Баранавічы.

Александрова
трансьліт. Alieksandrova
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Дабрынёўскі
Насельніцтва
колькасьць: 15 чал. (2010)
колькасьць двароў: 14 (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
СААТА: 6222820001
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′35″ пн. ш. 27°18′42″ у. д. / 53.54306° пн. ш. 27.31167° у. д. / 53.54306; 27.31167Каардынаты: 53°32′35″ пн. ш. 27°18′42″ у. д. / 53.54306° пн. ш. 27.31167° у. д. / 53.54306; 27.31167
Александрова на мапе Беларусі ±
Александрова
Александрова
Александрова
Александрова
Александрова
Александрова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома з другой паловы XIX стагодзьдзя як вёска Ўзьдзенскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 г. 16 двароў, 112 жыхароў, у аднайменным выселку — 2 двары, 11 жыхароў, ва ўрочышчы — 1 двор, 8 жыхароў. Вяскоўцы акрамя земляробства займаліся бандарным рамяством. У 1917 г. ў вёсцы было 23 гаспадаркі, 134 жыхары, у лясной старожцы — 3 гаспадаркі, 10 жыхароў. Ад 20 жніўня 1924 г. да 1939 году ў складзе Зенькавіцкага сельсавету Ўзьдзенскага раёну. З 20 лютага 1938 г. ў Менскай вобласьці. У 1939 г. уключаная ў склад Дабрынёўскага сельсавету Дзяржынскага раёну. У гады калектывізацыі арганізаваны калгас «Камінтэрн». У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 г. да 6 ліпеня 1944 г. акупавана нямецкімі захопнікамі. 22 чэрвеня 1942 г. фашысты расстралялі 20 мірных жыхароў вёскі. У пасьляваенны час знаходзілася ў складзе саўгасу імя М. Казея. У 2009 г. ў складзе філіялу «ММК-Агра». Помнікі: партызанам ва ўрочышчы Доўгі востраў, на месцы стаянкі партызанскага атрада М. М. Нікіціна, на брацкай магіле 9 партызан, якія загінулі 14 чэрвеня 1942 г. ў змаганьні зь немцамі, магіле Міхаіла Шапашнікава, партызана-кулямётчыка атрада М. М. Нікіціна, на магіле ахвяр фашызму (1958 год)[1], на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ а б Александрова // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 14
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 173

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.