Выдрыца (прыток Бярэзіны)

рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра)

Вы́дрыца — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 19 км. Ппошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰. Пачынаецца як адгалінаваньне ад ракі Алы за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Плесавічы, вусьце на поўначы ад места Шацілавічы. У вярхоўі цячэ празь лес, ніжэй вёскі Старына рэчышча акаймаванае лугавой абалонай.

Рака
Выдрыца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Плесавічы
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 92 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108