Азела (Азуль, Езель, Эзель), Ясіла (Ясе́ль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Aselo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aso + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ясіла, Азуль, Ясель, Езель, Эзель
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Азела»

Паходжаньне

рэдагаваць

Азіла, Азела або Есіла (Asilo, Aselo, Esilo[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[2][3].

Імя Язіла гістарычна бытавала ў Польшчы: Jazylo / Jazilo (1420 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лукашъ Еселевичъ (1528 год)[5]; именье мое Мацкишки… людми тяглыми… Езель Якубовичъ з братею, служба (12 красавіка 1557 году)[6]; Лаврукъ Ясиловичъ (24 красавіка 1580 году)[7].

Носьбіты

рэдагаваць

Азелы (Oziełło) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[8].

Азулевічы (Azulewicz) гербу Алябанда — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[9].

Асулевічы (Asulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[10].

Эзелевічы (Ezielewicz) — літоўскі шляхецкі род[11].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Esilinga
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 121.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
  4. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 470.
  5. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  6. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 43 (1523—1560 гг.). — Менск, 2003. С. 85.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 213.
  8. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 76, 124.
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 38.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 392.
  11. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 209.