Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля
«Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (па-нямецку: Peter Schlemihls wundersame Geschichte) — казачная аповесьць нямецкага пісьменьніка-рамантыка Адэльбэрта фон Шаміса, напісаная ў 1814 годзе.
Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля | |
Peter Schlemihls wundersame Geschichte | |
Франтысьпіс і тытульная старонка выданьня 1814 году | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Адэльбэрт фон Шаміса |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Публікацыя: | 1814 |
Папярэдні твор: | El la skizlibro[d] |
Наступны твор: | Nuntempaj rakontoj[d] |
Сюжэт апавядае гісторыю Пэтэра Шлеміля, які прадаў свой цень за бяздонны кашалёк, аднак быў адрынуты людзьмі і любаю дзяўчынай. Рэшту свайго жыцьця герой праводзіць вандруючы па сьвеце ў навуковых вышуках.
Тэмы
рэдагавацьЯк адзначае літаратуразнавец Эдуард Садаўнічы:
У творы пісьменьнік акцэнтаваў увагу на сутнасьці чалавека, зьмест якой складае тое, што мы называем душой. Зрабіў ён гэта з дапамогай тонкай і складанай мэтафары, апасродкавана — празь цень. Наяўнасьць або адсутнасьць ценю пры асьвятленьні прадмета паказвае, існуе гэты прадмет ці яго ў сапраўднасьці няма[1]. | ||
Таксама дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што ўжытая мэтафара мае больш шырокі — эпістэмалягічны — сэнс:
Любая зьява, паказаная толькі ў адной яе якасьці, без адзінства з супрацьлегласьцю, ня мае паўнакроўнай жыцьцёвай рэальнасьці і ўяўляе зь сябе чыстую паняційную абстракцыю азначанай якасьці[1]. | ||
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |