Адзій Шарыпаў
Адзі́й Шары́павіч Шары́паў[a] (1912, с. Марынаўка, цяпер Усходне-Казахстанская вобласьць — 1993, Алматы, Казахстан) — казаскі пісьменьнік і мовазнавец.
Адзій Шарыпаў | |||||||
каз. Әди Шәріпов | |||||||
Кіраўнік Інстытуту літаратуры і мастацтва НАН Казахстану | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1979 — 1993 | |||||||
1-ы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Казахстану | |||||||
1966 — 1971 | |||||||
6-ы міністар замежных справаў Казаскай ССР | |||||||
1963 — 1966 | |||||||
Прэм’ер-міністар: | Дзінмухамэд Кунаеў, Масымхан Бейсебаеў | ||||||
Папярэднік: | Уцешкалі Атамбаеў | ||||||
Наступнік: | Балжан Бультрыкава | ||||||
Міністар асьветы Казаскай ССР | |||||||
1958 — 1963 | |||||||
Прэм’ер-міністар: | Дзінмухамэд Кунаеў, Жумабек Ташэнаў, Салькен Даўленаў, Масымхан Бейсебаеў | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
19 сьнежня 1912 сяло Марынаўка, Сяміпалацінская вобласьць, Расейская імпэрыя | ||||||
Памёр: |
4 лістапада 1993 Алматы, Казахстан | ||||||
Сужэнец: | жонка Клара Жагіпараўна Манжысарава | ||||||
Бацька: | Шарып Шарыпаў | ||||||
Адукацыя: | Казаскі пэдагагічны інстытут (1938, Алматы) | ||||||
Узнагароды: |
|
Заслужаны настаўнік Казахстану (1957), доктар філялягічных навук (1973). Падчас Нямецка-савецкай вайны быў партызанам у Беларусі, пра што напісаў 4 аповесьці.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1938 годзе скончыў Казаскі пэдагагічны інстытут у Алматы (Казаская ССР). У 1938—1940 гадах выкладаў у школах Алмацінскай вобласьці. У лютым 1940 году яго заклікалі ў Чырвоную армію, дзе служыў у 7-й танкавай дывізіі(ru), разьмешчанай у Ваўкавыску (Беластоцкая вобласьць Беларускай ССР). Ад пачатку Нямецка-савецкай вайны да 6 ліпеня 1941 году адступаў з дывізіяй да Вязьмы (Смаленская вобласьць, Расейская СФСР), дзе яе расфармавалі. У Мухінскіх(ru) лясах Ельнянскага раёну стварыў партызанскі атрад, які дзейнічаў у Ершыцкім і Рослаўскім раёнах Смаленскай вобласьці. Атрад Сашы, як яго пазьней нараклі, увайшоў у склад 2-й Клятнянскай партызанскай брыгады (Бранская вобласьць) і падрываў масты ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці (Беларуская ССР). У сьнежні 1941 году атрымаў аскепкавае раненьне ў грудзі. У хаце лесьніка Рамана Андзіна лекар выдаліў аскепкі без наркозу. Па вайне Шарыпаў напісаў аўтабіяграфічную аповесьць «Гісторыя аднаго кажушка», якую прысьвяціў Еўдакіі Анодзінай, што падарыла яму свой кажух пасьля апэрацыі. У пачатку кастрычніка 1943 году 2-я Клятнянская брыгада злучылася з Чырвонай арміяй[1].
У 1944—1958 гадах быў намесьнікам міністра асьветы Казаскай ССР. Спрыяў стварэньню падручнікаў на казаскай мове, за што ў 1957 годзе атрымаў званьне «Заслужаны настаўнік Казахстану». У 1958—1963 гадах — міністар асьветы Казаскай ССР. Адначасна ў 1959—1962 і 1963—1966 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Казаскай ССР 5-га і 6-га скліканьняў. У 1963—1966 гадах — міністар замежных справаў і намесьнік старшыні Савету міністраў Казаскай ССР. У 1966—1971-м — 1-ы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Казахстану і сакратар Саюзу пісьменьнікаў СССР. Адначасна ў 1966—1970 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 7-га скліканьня, дзе займаў пасаду намесьніка старшыні Савету Саюзу. Напісаў пра беларусаў і Беларусь аповесьці «Дачка партызана» (каз. Партизан қызы), «Помста» і «Зоркі ў цямніцы» (каз. Қапастағы жұлдыздар). Сустракаўся з народнымі паэтамі Беларусі Петрусём Броўкам і Максімам Танкам. Стварыў сцэнар кінафільма «Лясная баляда», які паказалі на фэстывалях у Алматы і Ташкенце (Узбэцкая ССР). У 1971—1979 гадах працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры і мастацтва Акадэміі навук Казаскай ССР. У 1973 годзе атрымаў званьне доктара філялягічных навук. У 1979—1993 гадах быў кіраўніком Інстытуту літаратуры і мастацтва НАН Казахстану. У 1985 годзе наведаў Краснапольскі раён Беларусі. Быў першым казахам, чыё імя ўлучылі ў Брытанскую энцыкляпэдыю[1].
Крыніцы
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Часам Адзі, як у: Ніна Шчарбачэвіч. Тканка літаратурнага працэсу // Жырандоля. — 3 сакавіка 2018. — № 9 (405).
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |