Адам Лісоўскі
Ада́м Лісо́ўскі (1882, в. Каранды, Ашмянскі павет — 9 кастрычніка 1929, Варшава) — каталіцкі сьвятар, дзеяч на карысьць узмацненьня польскай нацыянальнай сьвядомасьці на Меншчыне, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху.
Адам Лісоўскі | |
па-беларуску: Адам Язэпавіч Лісоўскі | |
![]() | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | парах, вікарый, прэсьбітар, перакладнік |
Нарадзіўся | 18 студзеня 1884 |
Памёр | 9 кастрычніка 1929 (45 гадоў) |
Пахаваны | |
![]() |
Біяграфія
рэдагавацьЗакончыў Віленскую духоўную сэмінарыю (1903), пасьля навучаўся ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу, высьвячаны на ксяндза ў 1907 годзе. Служыў у розных парафіях на беларускіх землях: у Магілёве, Менску, Гарадзішчы, Ігумене, Анопалі. Уваходзіў у склад Рады Польскага таварыства «Асьвета» ў Менску — арганізацыі, якая арганізавала сакрэтнае польскае навучаньне і ўзмацняла польскую нацыянальную сьвядомасьць на Меншчыне.
У 1922 узначаліў Менскі дэканат, 31 траўня 1922 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 5 гадоў турмы. Сядзеў у Менску, Маскве і ў Яраслаўлі. 28 красавіка 1924 у выніку абмену палітычнымі вязьнямі трапіў у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы каля Пінску і ў Віннай на Падляшшы. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты сьв. Паўла.
Пахаваны ў Кляшчэлях на Беласточчыне па сваім жаданьні побач са сваім духовым апекуном кс. Адольфам Пласкавіцкім. Адам Лісоўскі адыграў вялікую ролю ў лёсе кс. Адама Станкевіча і яго беларускай нацыянальнай сьвядомасьці.
Літаратура
рэдагаваць- Календарыюм // Czasopis № 10/2004
- Гарбінскі, Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. // Камунікат [Электронны рэсурс]