Пасланьні Паўла

(Перанакіравана з «Лісты сьвятога Паўла»)
Кніга Новага Запавету

Пасланьні Паўла


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьні Паўла — трынаццаць кнігаў Новага Запавету, аўтарам якіх зьяўляецца апостал Павал. Некаторыя з гэтых лістоў зьяўляюцца аднымі з самых раньніх захавалых хрысьціянскіх дакумэнтаў. Яны даюць уяўленьне аб вераваньнях і супярэчнасьцях раньняга хрысьціянства і, як частка канону Новага Запавету, яны таксама былі й працягваюць заставацца асноўнай для хрысьціянскага багаслоўя й хрысьціянскай этыкі. Пасланьне да габрэяў традыцыйна адносяць да аўтарства Паўла, аднак у самім творы імя апостал не згадваецца, як гэтае маецца ў іншых пасланьнях.

Пасланьні апостала Паўла, як правіла, зьмяшчаюцца паміж Дзеяў Сьвятых Апосталаў і Пасланьнямі апосталаў, хоць у некаторых манускрыптах пасланьні апостала Паўла зьмяшчаюцца ў канцы Новага Запавету.

Пасланьні Паўла таксама каштоўныя згадкай асабістага жыцьця апостала. Павал называе шмат людзей па імю, часьцяком даючы падрабязную інфармацыю аб коштоўнасьці гэтых сяброўскіх адносінаў і заахвочваньні, якое яны яму далі.

Сьпіс пасланьняў рэдагаваць

Да аўтарства Паўла належыць 13 пасланьняў. Большасьць дасьледчыкаў уключаюць ананімнае Пасланьне да габрэяў да твораў апостала Паўла, але аўтарства гэтага твору некаторымі дасьледчыкамі аспрэчваецца. Раней у многіх кодэксах і рукапісах Новага Запавету Пасланьне да габрэяў было разтмешчаны паміж іншымі пасланьнямі Паўла, цяпер яно зьмяшчаецца ў канцы кнігаў Новага Запавету перад Адкрыцьцём Яна Багаслова.

Назва
Па-грэцку
Час стварэньня
Пасланьне да рымлянаў Προς Ρωμαίους каля 5558
Першае пасланьне да карынцянаў Προς Κορινθίους Α каля 5354
Другое пасланьне да карынцянаў Προς Κορινθίους Β каля 5556
Пасланьне да галятаў Προς Γαλάτας каля 55
Пасланьне да эфэсянаў Προς Εφεσίους канец 50-х — пачатак 60-х
Пасланьне да піліпянаў Προς Φιλιππησίους каля 5254
Пасланьне да каласянаў Προς Κολασσαείς каля 6063
Першае пасланьне да тэсалёнікійцаў Προς Θεσσαλονικείς Α каля 51
Другое пасланьне да тэсалёнікійцаў Προς Θεσσαλονικείς Β каля 5152
Першае пасланьне да Цімафея Προς Τιμόθεον Α каля 67
Другое пасланьне да Цімафея Προς Τιμόθεον Β пасьля 67
Пасланьне да Тытуса Προς Τίτον каля 67
Пасланьне да Філімона Προς Φιλήμονα 5254

Апокрыфічныя пасланьні рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Aland, Kurt. «The Problem of Anonymity and Pseudonymity in Christian Literature of the First Two Centuries». Journal of Theological Studies 12 (1961): 39-49.
  • Stowers, Stanley K. «Letter Writing in Greco-Roman Antiquity». Library of Early Christianity. Vol. 8. Ed. Wayne A. Meeks. Philadelphia: Westminster, 1989.
  • Wall, Robert W. «Introduction to Epistolary Literature». New Interpreter’s Bible. Vol. 10. Ed. Leander E. Keck. Nashville: Abingdon, 2002. 369-91.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць