Агнешка Бругер
Агнешка Бругер (па-нямецку: Agnieszka Brugger; у дзявоцтве Мальчак (па-польску: Agnieszka Malczak), нар. 8 лютага 1985, Лягніца, Польская Народная Рэспубліка) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя. Дэпутат Бундэстагу 17, 18, 19 скліканьняў.
Агнешка Бругер | |
Дата нараджэньня | 8 лютага 1985[1] (39 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Сябра ў | Subcommittee on Disarmament, Arms Control and Non-Proliferation[d], камітэт бундэстагу па абароне[d] і Аб’ядняны камітэт[d] |
Сайт | agnieszka-brugger.de |
Асабістае жыцьцё й адукацыя
рэдагавацьЯе бацькі пераехалі з Лягніцы ў Дортмунд у 1989 годзе. У Дортмундзе Малчак скончыла Малінкрадцкую гімназію-прыватную сярэднюю школу, якой кіруе рымска-каталіцкая Падэрборнская архідыяцэзія(pl). Вывучала паліталёгію ў Тубінгенскім унівэрсытэце. Абралася шлюбам 3 сьнежня 2011 году й зьмяніла прозьвішча на Бругер[2].
Палітычная кар’ера
рэдагавацьЗ 2005 па 2007 год Бругер была чальцом Агульнага студэнцкага камітэта(uk) Тубінгенскага ўнівэрсытэту. З 2007 па 2009 год кіравала «Grüne Jugend(de)», моладзевай арганізацыяй Саюзу 90/Зялёных, у Бадэн-Вюртэмбэргу.
Бругер была абрана дэпутатам Бундэстагу на выбарах 2009 году(be). З таго часу яна займае пасаду прэс-сакратара сваёй парлямэнцкае групы ў Камітэце абароны й Падкамітэце па раззбраеньні, кантролю над узбраеньнямі й нераспаўсюджаньні зброі.
У якасьці чальца Камітэта па абароне Бругер шмат падарожнічала, каб наведаць войскі Бундэсвэру(be) ў іх місіях за мяжою, у тым ліку ў рамках Шматбаковай інтэграванай місіі ААН па стабілізацыі ў Малі(pl) (2015 год) і Нямецкае інтэрвэнцыі супраць Ісламскае дзяржавы на авіябазе Інджырлік(uk) (2016 год)[3].
У выніку беспасьпяховых перамоваў пра стварэньне кааліцыйнага ўрада як з хрысьціянскімі дэмакратамі (Хрысьціянска-дэмакратычным саюзам і ХСС), так і са Свабоднай дэмакратычнай партыяй па выніках выбараў у Бундэстаг 2017 году Бругер уваходзіла ў францыю Саюзу 90/Зялёных з 14 чалавекаў. У пачатку 2018 году яна стала часткаю кіраўніцтва сваёй парлямэнцкае групы вакол сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і Антона Гофрайтэра(de). У гэтае якасьці яна курыруе ініцыятывы групы па замежных справах, абароне й палітыцы разьвіцьця.
Іншыя віды дзейнасьці
рэдагаваць- Чалец кансультатыўнай рады Фэдэральнае акадэміі палітыкі бясьпекі(de) з 2015 году[4]
- Чалец кансультатыўнай рады Фонду Гайнрыха Бёля(uk)
- Чалец Камісіі па эўрапейскай бясьпецы й рэформе Бундэсвэру(be) Інстытута мірнае дасьледаваньняў і палітыкі бясьпекі пры Гамбурскім унівэрсытэце[прыбраць шаблён]
- Чалец-заснавальнік Інстытута мадэрнізму салідарнасьці(de) з 2010 году[5]
Палітычныя пазыцыі
рэдагавацьУ мінулым Бругер галасавала за ўдзел Нямеччыны ў міратворчых сілах ААН, а таксама ў міратворчых і ваенных місіях Эўрапейскага Зьвязу, замацаваных Арганізацыяю Аб’яднаных Нацый на афрыканскім кантынэнце, напрыклад, у Малі (Навучальная місія Эўрапейскага Зьвязу ў Малі(pl) (2013, 2014, 2015, 2016 й 2017 годы) і Шматбаковая інтэграваная місія ААН па стабілізацыі ў Малі(pl) (2013, 2014, 2015, 2016, 2017 й 2018 годы), ЦАР (2014) і Лібэрыі (2015).
Па Лібіі, Судану, Паўднёваму Судану й Самалі Бругер мае зьмешаную гісторыю галасаваньня. Яна выступала супраць удзелу Нямеччыны ў апэрацыі «Сафія»(id), устрымалася ад галасаваньня наконт місіяў у Дарфуры(be) (Судан) (2017), Паўднёвым Судане (2017) пасьля таго, як раней галасавала за абедзьве місіі (2010, 2011, 2012, 2013, 2014 й 2015 годы). З 2009 году рэгулярна ўстрымлівалася ад галасаваньня наконт падаўжэньня мандату місіі апэрацыі «Аталанта»(uk). Яна таксама галасавала супраць удзелу Нямеччыны ў навучальнай місіі Эўрапейскага Зьвязу ў Самалі(de) (2016 і 2017) або ўстрымалася (2015).
23 лістапада 2020 году ўзяла шэфства над Марфаю Рабковаю, актывісткаю «Вясны» й беларускаю палітычнаю зьняволенаю[6][7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
- ^ Agnieszka Malczak hat geheiratet (ням.). Schwäbische Zeitung(de) (2011-12-08). Праверана 2020-11-02 г.
- ^ Kritik von Teilnehmer: Deutsche Türkei-Delegation "zu defensiv" Der Spiegel(be), October 8, 2016.
- ^ Advisory Board, Фэдэральная акадэмія палітыкі бясьпекі(de)
- ^ Gründungsmitglieder Інстытут мадэрнізму салідарнасьці(de)
- ^ Bundestagsabgeordnete übernehmen Patenschaften für Marfa Rabkova, Raman Bahnavets und Stanislau Mikhailau (ням.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-11-23). Праверана 2021-07-27 г. Архіўная копія ад 2021-07-27 г.
- ^ У Марфы Рабковай і яшчэ васьмі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія «хросныя» (бел.). Новы час (2020-11-24). Праверана 2021-07-27 г. Архіўная копія ад 2021-07-27 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія Агнешкі Бругер на сайце Бундэстагу
- Агнешка Бругер на сайце abgeordnetenwatch.de(de)
- Старонка Агнешкі Бругер на сайце партыі Саюз 90/Зялёныя
- agnieszka-brugger.de — афіцыйны сайт Агнешка Бругер