Агароднікі (Воўчынскі сельсавет)
Агаро́днікі[2] (таксама — Угуро́днікі[2], Гаро́днікі[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету.
Агароднікі | |
трансьліт. Aharodniki | |
Дот каля Агароднікаў | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Воўчынскі |
Насельніцтва: | 36 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225085 |
СААТА: | 1240817066 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′24″ пн. ш. 23°20′35″ у. д. / 52.22333° пн. ш. 23.34306° у. д.Каардынаты: 52°13′24″ пн. ш. 23°20′35″ у. д. / 52.22333° пн. ш. 23.34306° у. д. |
± Агароднікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX стагодзьдзя Агароднікі належалі Берасьцейскаму павету Гарадзенскай губэрні і ўваходзілі ў склад маёнтку Ставы, якім валодала графіня Красінскі. Да 1865 году ў вёсцы дзейнічаў каталіцкі храм XVIII стагодзьдзя пабудовы, пасьля падаўленьня паўстаньня 1863 году драўляны храм быў перададзены праваслаўным, перабудаваны і асьвечаны як царква сьвятога Ануфрыя[3].
У 1897 годзе ў Агародніках было 53 двары і 399 жыхароў, у 1905 годзе — 443 жыхары[3].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы, дзе ўваходзіла да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У 1923 годзе тут пражывала 257 жыхароў. У верасьня 1939 году ў складзе БССР. У 1940—1941 гадах на ўскраіне вёскі пабудаваны адзін з дотаў Берасьцейскага ўмацаванага раёну (захаваўся)[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 36 чалавек[1]
- 1999 год — 68 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166
- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАгароднікі (Воўчынскі сельсавет) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў