Ставы
Ста́вы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету.
Ставы | |
трансьліт. Stavy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Воўчынскі |
Насельніцтва: | 505 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225085 |
СААТА: | 1240817091 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′53″ пн. ш. 23°20′34″ у. д. / 52.23139° пн. ш. 23.34278° у. д.Каардынаты: 52°13′53″ пн. ш. 23°20′34″ у. д. / 52.23139° пн. ш. 23.34278° у. д. |
± Ставы |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц маёнтак Ставы вядомы зь сярэдзіны XV стагодзьдзя. Уваходзіў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ. У 1460 годзе Ян і Юры Стаўскія фундавалі ў маёнтку касьцёл. У 1461 годзе маёнтак перададзены рымска-каталіцкай царкве. У 1730 годзе пабудаваны новы касьцёл Спачыну Панны Марыі.
У 1801 г. у Ставах узьведзена драўляная ўніяцкая Міхайлаўская царква. У 1852 г. Ставы — маёнтак у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць графіні Красінскай. У 1857 г. — 447 рэвіскіх душ. У 1860-х г. маёнтак і сяло ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1865 г. касьцёл зачынены, а ў 1868 г. асьвячоны як праваслаўная царква Сьвятога Ануфрыя. У 1885 годзе ў сяле 80 двароў, 527 жыхароў, 2 царквы, капліца на могілках, школа граматы, 2 вадзяныя млыны на р. Пульва. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 111 двароў, 679 жыхароў, 2 царквы, народнае вучылішча, хлебазапасны магазын, карчма; царкоўны прыход налічваў 2185 прыхаджан з 9 навакольных вёсак. На 1905 год у сяле 736 жыхароў, у маёнтку — 7 жыхароў, у народным вучылішчы — 89 вучняў. У 1906 годзе ў маёнтку адбыліся хваляваньні. Сяляне адмаўляліся выконваць павіннасьці, былі пашкоджаны памешчыцкія сельска-гаспадарчыя машыны.
У 1919 г. будынак касьцёлу вернуты каталікам. У 1921—1939 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Воўчынскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У 1923 г. — 71 двор, 323 жыхары. 1 траўня 1927 г. адбылася першамайская дэманстрацыя, арганізаваная мясцовай ячэйкай КПЗБ, у якой удзельнічалі каля 800 чалавек, у тым ліку жыхары навакольных вёсак. Падчас разгону дэманстрантаў паліцыяй загінуў 1 чалавек, 2 былі паранены, 26 чалавек арыштаваны. У міжваенны час была страчана Міхалаўская царква. У 1938 годзе ўзьведзены будынак новай школы.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска Ставы — цэнтар Стаўскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У склад сельсавету ўваходзілі 6 вёсак, навакольныя хутары, дзейнічалі 4 пачатковыя школы, паравы млын. У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 г. да канца ліпеня 1944 г. знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1948 годзе ў стаўскай 7-гадовай школе 220 вучняў. З 16 ліпеня 1954 году ў Воўчынскім сельсавеце. З 17 красавіка 1962 году ў Камянецкім раёне.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1940 год — 199 двароў, 959 жыхароў; 1960 год — 494 чалавек; 1970 год — 378 чалавек; 1999 год — 546 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 510 жыхароў, 188 двароў; 2005 год — 511 чалавек; 2009 год — 505 чалавек[1]
Інфраструктура
рэдагаваць- Базавая школа
- Клюб
- Бібліятэка
- Аддзяленьне сувязі
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166
- ^ Ануфрыеўская царква Ставы — hram.by
- ^ Лазараўская капліца — hram.by
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Ставы на radzima.org