Авёс пасяўны

від расьлінаў

Авёс пасяўны (па-лацінску: Avena sativa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства метлюжковых. Каштоўная кармавая й харчовая культура.

Авёс пасяўны
Авёс пасяўны
Avena sativa
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаАднадольныя
АтрадМетлюжкакветныя
СямействаМетлюжковыя
РодАвёс
ВідАвёс пасяўны
Бінамінальная намэнклятура
Avena sativa
ITIS 41459 ·

Гісторыя

рэдагаваць

Авёс пасяўны вырошчваецца з 2 стагодзьдзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі зьявіўся ў 7 стагодзьдзі н. э. Спачатку быў пустазельлем у пасевах пшаніцы, ячменю й іншых культурных расьлінаў.[1] Пры пашырэньні на поўдзень як больш халадаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.

Біялёгія

рэдагаваць

Расьліна добра расьце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасьля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.

  • Тэрміны сяўбы самыя раньнія — як толькі пасьпее глеба.
  • Спосаб сяўбы — вузкарадковы.
  • Сярэдняя ўраджайнасьць — 2,3—2,5 т/га (найвялікшае — 7 т/га).[1]

На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.

Раянаваныя сарты:[1]

  • Надзейны
  • Кондар
  • Эрбграф
  • Эндспурт

Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:

  • Швэдзкая муха
  • Збожжавыя блохі
  • Чаромхава-каласьнічная тля
  • Каласьнічныя трыпсы

Асноўныя хваробы:[1]

  • Карончатая й сьцябловая ржа
  • Пыльная й цьвёрдая галаўня
  • Буры (чырвоны) бактэрыёз
  • Аліўкавая плесьня
  • Мучністая раса

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Вышыня расьліны 70—110 см. Вэгетацыйны пэрыяд 85—115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расьліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да -7С — -8С. Квіце ў ліпені.[1]

Уласьцівасьці

рэдагаваць

Зерне мае бялку 9%—15,7%, крухмалу 21%—25%, абалоніны 7%—24%, тлушчу 2%—11%, вітаміны й мінэральныя солі.[1]

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.

Пажыўнасьць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.

  1. ^ а б в г д е Г.А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23