Блохі
Блохі, адз.л.: блыха (лац. Siphonaptera — стар.-грэч. Σίφων — помпа, ἄπτερον — бяскрылыя. сынонімы лац. Suctoria, лац. Aphaniptera) — атрад кровасмактальных вусякоў з поўным ператварэньнем, нярэдка зьяўляюцца пераносчыкамі розных узбуджальнікаў хваробаў чалавека і жывёлаў. Блохі другасна бяскрылыя. Яны цалкам страцілі крылы ў працэсе прыстасаваньня да эктапаразытызму ў імагінальнай фазе. Блохі валодаюць вузкаспэцыялізаваным ротавым апаратам, прызначаным для праколваньня пакроваў гаспадара і насмоктваньня крыві. Вядома больш 2380 відаў блох. Атрад ўключае больш за 200 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў 15 сямействаў.
Блохі | |
Блыха пад мікраскопам | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Суставаногія |
Кляса | Вусякі |
Падкляса | Pterygota |
Надатрад | Endopterygota |
Атрад | Siphonaptera |
Бінамінальная намэнклятура | |
Siphonaptera | |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБлохі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў