Авены
Аве́ны[2] — вёска ў Варнянскім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. У 20 км ад Астраўца, 26 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня; 271 км ад Горадні.
Авены | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Варнянскі |
Насельніцтва (2014) | |
колькасьць: | 13 чал.[1] |
колькасьць двароў: | 9[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231220 |
СААТА: | 4246804001 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°46′31″ пн. ш. 26°5′7″ у. д. / 54.77528° пн. ш. 26.08528° у. д.Каардынаты: 54°46′31″ пн. ш. 26°5′7″ у. д. / 54.77528° пн. ш. 26.08528° у. д. |
± Авены |
У 17 стагодзьдзі ў Высакадворскай воласьці Віленскай эканоміі Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1669 годзе ў складзе фальварка Шульнікі, які ўваходзіў у двор Міхалішкі, уласнасьць Цыпрыяна Бжастоўскага. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі. У 19 стагодзьдзі ў Варнянскай воласьці Віленскага павету Віленскай губэрні. У 1886 годзе вёска, 8 двароў, 74 жыхары. У 1897 годзе 5 двароў, 79 жыхароў. У 1909 годзе 8 двароў, 74 жыхары. Ад 1922 годе ў складзе Польшчы. У 1938 г. вёска, 19 двароў, 96 жыхароў, у Гервяцкай гміне Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва. Ад лістападу 1939 году ў складзе БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Шульніцкім сельсавеце Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. Ад 16 ліпеня 1954 году ў Газянскім сельсавеце. У 1959 годзе 57 жыхароў. Ад 20 студзеня 1960 г. у Гарадзенскай вобласьці, ад 26 сьнежня 1962 году ў Ашмянскім, а 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах. У 1970 годзе 72 жыхары. Ад 27 студзеня 1975 году ў Міхалішкаўскім сельсавеце, у 1990 годзе ў складзе калгасу імя Чапаеца (цэнтар — вёска Варняны). У 2004 годзе 15 гаспадарак, 24 жыхары, у складзе СВК «Варняны».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 37. — ISBN 978-985-11-0839-4
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)