Абхазы
Абхазы (па-абхаску: аҧсуа) — адзін з абхаза-адыскіх народаў, карэннае насельніцтва Абхазіі. Таксама жывуць у Расеі, Турэччыне, Ярданіі, Грузіі і шэрагу іншых краінаў. Паводле перапісу 1989 году, колькасьць абхазаў у СССР складала 93 тыс. чалавек (18 % насельніцтва Абхазіі). У пачатку XXI стагодзьдзя іх колькасьць ацэньваецца ў 135 тыс. чалавек (45 % насельніцтва Абхазіі — паніжэньне долі грузінскага насельніцтва адбылося ў выніку грузіна-абхаскага канфлікту). Размаўляюць на абхаскай і (у Абхазіі) расейскай мовах.