Абраам Пападопуляс
Абраа́м Пападо́пуляс (па-грэцку: Αβραάμ Παπαδόπουλος; нарадзіўся 3 сьнежня 1984 году, Мэльбурн, Аўстралія) — былы грэцкі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Абраам Пападопуляс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сьнежня 1984[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2008 2008—2014 2014—2015 2015—2016 2016—2017 2017—2019 2019—2022 |
Арыс Тэсалёнікі Алімпіякос Пірэй Трабзанспор Шанхай Шэньхуа Джубіла Івата Брысбэйн Роар Алімпіякос Пірэй |
123 (13) 125 (5) 5 (0) 23 (1) 13 (1) 31 (4) 27 (0) |
Зборныя | ||
2008—2014 | Грэцыя | 37 (0) |
Кар’ера
рэдагаваць«Арыс»
рэдагавацьУ 2002 годзе ва ўзросьце 18 гадоў патрапіў у грэцкі «Арыс», які базуецца ў горадзе Тэсалёнікі. Разам з камандай двойчы гуляў у фінале Кубка Грэцыі ў 2005 годзе «Арыс» атрымаў паразу ад «Алімпіякоса» зь лікам 3:0, і ў 2008 годзе таксама «Арыс» быў слабейшы за «Алімпіякос» зь лікам 2:0. У 2008 годзе быў намінаваны на званьне найлепшага гульца Грэцыі, але перамогу ў намінацыі атрымаў Дымітрыс Сальпінгідыс[3]. У 2008 годзе Абраамам цікавіліся кіеўскае «Дынама», данецкі «Шахтар» і піцерскі «Зэніт»[4]. Пасьля заканчэньня сэзону 2007—2008 гадоў Абраам ня стаў працягваць кантракт з «Арысам».
«Алімпіякос»
рэдагавацьУ ліпені 2008 году перайшоў у склад «Алімпіякоса» з гораду Пірэй[5], сума трансфэру склалал 2,5 млн эўра.
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьУпершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнэрам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 году. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненьні
рэдагаваць«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2009, 2011, 2012, 2013, 2014, 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2009, 2012, 2013, 2020
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Avraam Papadopoulos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Avraam Papadopoulos // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Салпингидис назван игроком года в Греции. sports.ru
- ^ «Зенит» может приобрести греческого защитника. sports.ru
- ^ A. Papadopoulos zu Piräus. transfermarkt.de
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Профіль на сайце sports.ru