Абмеркаваньне:Манівід
Апошні каментар: 22 лютага 2023, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Монтвід
Монтвід
рэдагавацьІмя старэйшага сына в.к. Гедыміна - Монтвід (Хроніка Быхаўца). Манівід гэта іншае імя. Алёхно (гутаркі) 12:40, 22 лютага 2023 (+03)
- Але надзейнасьць Хронікі Быхаўца ставіцца пад сумнеў (Тэадор Нарбут адзначыўся публікацыямі пераканаўча даведзеных фальсыфікатаў, ды і яго стаўленьне да мітычнай Аўкштоты і г.зв. «літоўскай», т.б. летувіскай мовы шмат кажа пра яго як дасьледніка). Варта высьветліць, на чым грунтуецца пазыцыя афіцыйнай гістарыяграфіі, бо ў Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie значыцца Montiwid (што праўда Нарымунта там перакруцілі ў Narimuth). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:14, 22 лютага 2023 (+03)
- Montiwid і Монтвід гэта адно імя (фарманты -монт- і -від-). Сведчанне "Origo regis" (аўтарытэтная крыніца канца 14-га ст.) якраз пацвярджае аўтэнтычнасць звесткі ХБ. Артыкул трэба перайменаваць у "Монтвід". Алёхно (гутаркі) 17:00, 22 лютага 2023 (+03)
- Ваша праўда. Пераглядзеў сьпісы Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх, паводле найстарэйшага — Віленскага — таксама Мантывід, а вось у Супрасьлеўскім і Акадэмічным ужо пайшла пэўная блытаніна. Такім парадкам, артыкул пра сына вялікага князя — Мантывід (дзе падаў варыянты імя з найбольш надзейных гістарычных крыніцаў), а Манівіда перарабіў пад артыкул пра адпаведнае імя. Дзякую за пільнасьць. Дарэчы, ці ня ведаеце, на падставе чаго Вайшвілта звычайна называюць Войшвілам? Бо калі меркаваць з упамінаў гэтага князя ў крыніцах, то больш імаверным выглядае імя Вайшвілт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:50, 22 лютага 2023 (+03)
- Montiwid і Монтвід гэта адно імя (фарманты -монт- і -від-). Сведчанне "Origo regis" (аўтарытэтная крыніца канца 14-га ст.) якраз пацвярджае аўтэнтычнасць звесткі ХБ. Артыкул трэба перайменаваць у "Монтвід". Алёхно (гутаркі) 17:00, 22 лютага 2023 (+03)