Акадэмічны летапіс
Акадэмі́чны ле́тапіс — сьпіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 году, блізкі да Супрасьлеўскага летапісу.
|
Акадэмічны летапіс, |
папера, рукапіс. |
Бібліятэка Расейскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу |
У яго ўваходзяць скарочаны агульнарускі летапіс, Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432—1446 гады і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ва ўрыўках зьбераглася частка гісторыі Маскоўскай Русі 14 — 1-й траціны 15 стагодзьдзяў, які пачынаецца з 1339 году і ўлучае падзеі да 1373 году, а таксама 1414—1418 гадоў і пасьля 1427 году. Пачатковая частка з гісторыяй Кіеўскай Русі і «Аповесьць пра Падольле» ў канцы рукапісу страчаныя. Як адзін з раньніх сьпісаў 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 году зьмяшчае месцамі памылкі. Уваходзіць у склад рукапіснага зборніка 1550-х гадоў, які захоўваецца ў бібліятэцы Расейскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. Выдадзены ў 17-м (1907) і 35-м (1980) тамах «Поўнага збору рускіх летапісаў»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вячаслаў Чамярыцкі. Акадэмічны летапіс // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Зьміцер Герасімовіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 211. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |