Ёсіф Воўк-Левановіч
Ёсіф Васілевіч Воўк-Левановіч (6 лістапада 1891, хутар Лявонаўка, Бабруйскі павет, цяпер Асіпавіцкі раён — 19 жніўня 1943, ГУЛАГ) — беларускі мовазнавец. З шляхецкага роду Воўк-Левановічаў.
Ёсіф Воўк-Левановіч | |
Дата нараджэньня | 25 кастрычніка (6 лістапада) 1891 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 лютага 1938 (46 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сьмяротнае пакараньне[d] і агнястрэльная рана[d] |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Нарадзіўся 6 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1891 на хутары Лявонаўка былой Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету (зараз Асіпавіцкі раён Магілёўскай вобласьці). У 1911 скончыў Бабруйскую гімназію і паступіў на гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З пачаткам 1-й сусьветнай вайны пайшоў добраахвотнікам у войска. Быў паранены. У лютым 1918 дэмабілізаваўся, вярнуўся на Радзіму. Тут перажыў нямецкую і польскую акупацыі. Выкладаў у Бабруйскай і Клецкай гімназіях расейскую і лацінскую мовы. У жніўні 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваўся ў 1922. Скончыў Петраградзкі ўнівэрсытэт (1923). Зазнаў уплыў Яўхіма Карскага, які тады быў прафэсарам гэтага ўнівэрсытэту. Прыехаў у Менск, дзе выкладаў беларускую мову ў польскім і жыдоўскім пэдтэхнікумах. Зь лютага 1924 у БДУ асыстэнт на катэдры гісторыі беларускае мовы. Адначасова з 1927 навуковы сакратар Камісіі па ўкладаньні гістарычнага слоўніка беларускае мовы Інбелкульту. У 1929—1930 працаваў у Інстытуце мовазнаўства БелАН. Асноўныя сфэры навуковых інтарэсаў — гісторыя беларускае мовы і беларуская дыялекталёгія. У верасьні 1930 вымушаны выехаць зь Беларусі. Працаваў ў Саратаўскім унівэрсытэце, з 1931 — у пэдінстытуце. Займаў пасаду загадчыка катэдры агульнага мовазнаўства і расейскай мовы Саратаўскага пэдагагічнага інстытуту. Зь верасьня 1934 у Арэнбурскім пэдінстытуце. Загадчык катэдры расейскай мовы і літаратуры.
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Восіпа Воўка-Левановіча прадугледжвалася «спальваць»[1]. Арыштаваны 17 верасьня 1937. Сасланы ў лягер на Поўначы. Памёр у зьняволеньні 19 жніўня 1943. Рэабілітаваны.
Творы
рэдагаваць- Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанетыка. Мн., 1927 (факсімільнае выд. 1994);
- Гістарычнае вывучэнне беларускай мовы ў славянскай філалогіі: Гісторыка-метадалагічны нарыс // Працы БДУ. 1925, № 6—7;
- Мова выданняў Францішка Скарыны // Чатырохсотлецце беларускага друку. Мн., 1926;
- Форма «прошлага ў будучым» у мове дакументаў «Літоўскай метрыкі» // Працы БДУ. 1927. Т. 16;
- Ещё к вопросу о «ляшских» чертах в белорусской фонетике // Slavia (Praha). 1930. R. 9. Seљ. 3.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
Літаратура
рэдагаваць- ВОЎК-ЛЕВАНОВІЧ Ёсіф Васілевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Жураўскі, А. І. О. В. Воўк-Левановіч і яго «Лекцыі па гісторыі беларускай мовы» // Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — (Беларус. мова: гісторыя і сучаснасьць). — 9750 ас. — ISBN 985-03-0067-1
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 С. 279—280