Варкута (гарадзкая акруга)

Меская акруга Варкута́ (па-расейску: Городской округ Воркута, комі-зыр. Вöркута каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Варкуцінская меская акруга
рас. Городской округ Воркута, комі-зыр. Вöркута каркытш
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус меская акруга
Уваходзіць у рэспубліку Комі
Адміністрацыйны цэнтар Варкута
Дата ўтварэньня 2006
Кіраўнік адміністрацыі Валер Будоўскі
Афіцыйныя мовы расейская, комі-зыранская
Насельніцтва 88 026 чал.[1]
Нацыянальны склад расейцы, комі-зыране
Канфэсійны склад праваслаўныя
Плошча 24 400 км²
Месцазнаходжаньне Варкуцінскае мескае акругі
Варкуцінская меская акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Тэлефонны код +7 82142
Паштовыя індэксы 169900
Код аўтам. нумароў 11, 111
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаґрафія рэдагаваць

Акруга знаходзіцца на крайняй усходняй поўначы Комі, зьяўляецца самай паўночнай тэрытарыяльнай адзінкай рэспублікі. Акруга мяжуе з Інцінскай мескай акругай рэспублікі Комі, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкае аўтаномнае акругі Архангельскае вобласьці і Прыўральскім раёнам Ямала-Ненецкае аўтаномнае акругі. Плошча акругі складае 24 400 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Варкута, Уса, Малая Ўса, Вялікая Ўса.

У склад акругі ўваходзяць горад Варкута, пгт Воргашар, Ялецкі, Запалярны, Камсамольскі, Мульда, Акцябарскі, Прамышленны, Северны, сёлы Мескашор, Сейда, Сівамаскінскі, Ханавей, Юршор, вёскі Ялец і Нікіта, пасёлкі Мантажны, Страіцельны, Руднік, Хальмер-Ю, Юршор і Южны ў нашыя часы закінутыя.

Гісторыя рэдагаваць

Акруга была ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.

Дэмаґрафія рэдагаваць

Насельніцтва акругі складае 88 026 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Транспарт рэдагаваць

Праз тэрыторыю акругі праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая непадалёк ад пасёлку Сейда мае адгалінаваньне ў Лабытнангі і Варкуту. У пасёлку Ханавей маецца адгалінаваньне ў пасёлак Мульда. Такім чынам, гарады Варкута, Лабытнангі і пасёлак Мульда зьяўляюцца канцавымі пунктамі Паўночнае чыгункі.

У акрузе маюцца аўтамабільныя дарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Варкуту з навакольнымі пасёлкамі і раёнамі. У Варкуце знаходзіцца аэрапорт мясцовага ўзроўню.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць