Індыра Гандзі
Індыра Прыядаршыні Гандзі (гіндзі: इन्दिरा प्रियदर्शिनी गान्धी; 19 лістапада 1917 году — 31 кастрычніка 1984 году) — індыйская палітыкіня і цэнтральная фігура Індыйскага нацыянальнага кангрэса. Яна была абрана трэцім прэм’ер-міністрам Індыі ў 1966 годзе, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. Гандзі была дачкой Джавагарлала Нэру, першага прэм’ер-міністра краіны. Пасаду прэм’еркі займала з студзеня 1966 году па сакавік 1977 году і зноўку з студзеня 1980 году да свайго забойства ў кастрычніку 1984 году. Такім чынам, Гандзі ўваходзіць да ліку палітыкаў з самым доўгатэрміновым знаходжаньнем на чале Індыі.
Падчас прэм’ерства Нэру з 1947 па 1964 гады Гандзі лічылася ключовай памочніцай і суправаджала бацьку у ягоных шматлікіх замежных паездках. Яна была абрана прэзыдэнткай Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў 1959 годзе. Па сьмерці бацькі ў 1964 годзе яна была прызначана сяброўкай Радж’я Сабгі і сталася сяброўкай кабінэту міністраў, атрымаўшы пасаду міністра інфармацыі і вяшчаньня Індыі ва ўрадзе Лала Багадура Шастры. На выбарах у парлямэнцкае кіраўніцтва партыі Кангрэса, якія адбыліся ў пачатку 1966 году пасьля сьмерці Шастры, яна перамагла свайго суперніка Марарджы Дэсаі і стала прэм’ер-міністаркай краіны.
За часам свайго кіраваньня Гандзі была вядомая сваімі палітычнымі недахопамі і беспрэцэдэнтнай цэнтралізацыяй улады. Яна ўвязалася на вайну з Пакістанам у падтрымку руху незалежнасьці і вайны за незалежнасьць ва Ўсходнім Пакістане, што прывяло да перамогі Індыі і стварэньня Банглядэшу, а таксама ўзмацьніла ўплыў Індыі на рэгіён Паўднёвай Азіі. Спасылаючыся на сэпаратысцкія тэндэнцыі, і на адказ на заклік да рэвалюцыі, Гандзі аб’явіла надзвычайнае становішча, якое трывала з 1975 па 1977 гады, калі асноўныя грамадзянскія свабоды былі здушаныя, а прэса была вымушаная праходзіць праз цэнзуру. У гэты ж час узмацьніўся дзяржаўны гвалт[6]. У 1980 годзе яна вярнулася да ўлады пасьля свабодных і справядлівых выбараў. Пасьля таго, як Гандзі загадала правесьці ваенную апэрацыю «Блакітная зорка» з мэтай штурму Залатога храму, ейныя ўласныя ахоўнікі і сыкхаўскія нацыяналісты зладзілі пасьпяховы замах на яе 31 кастрычніка 1984 году.
У 1999 годзе Індыра Гандзі была названая «Жанчынай тысячагодзьдзя» ў інтэрнэт-апытаньні, зладжаным BBC[7]. У 2020 годзе на думку рэдакцыі часопіса Time яна ўвайшла ў лік 100 самых уплывовых жанчынаў у сьвеце, якія вызначылі мінулае стагодзьдзе[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Indira Gandhi // FemBio database (ням.)
- ^ а б в г Indira Gándhí // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б в г Indira Priyadarshini Gandhi // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Gandhi, Indira // Catalog of the German National Library (ням.)
- ^ http://www.freepressjournal.in/featured-blog/indira-gandhi-was-not-related-to-mahatma-gandhi-heres-how-she-got-the-surname/1172246
- ^ «The darkest phase in Indira’s tenure as PM — Emergency!». The Economic Times.
- ^ «India Gandhi: Remembering country’s first female PM on her 104th birthday». Hindustan Times.
- ^ «Indira Gandhi, Amrit Kaur named by TIME among '100 Women of the Year'». The Economic Times.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Індыра Гандзі на бачыне Curlie