Стакгольмскі ўнівэрсытэт
Стакгольмскі ўнівэрсытэт (па-швэдзку: Stockholms universitet; па-анґельску: Stockholm University; па-лацінску: Universitas Stockholmiensis) — дзяржаўны ўнівэрсытэт у Стакгольме, Швэцыя. Ва ўнівэрсытэце налічваецца больш за 50 тысячаў студэнтаў, 5 тысячаў супрацоўнікаў, каля 2 тысячаў асьпірантаў.
Стакгольмскі ўнівэрсытэт | |
Stockholms universitet | |
![]() | |
Заснаваны | 1878 |
---|---|
Тып | публічны |
Колькасьць пэрсаналу | каля 5 100 |
Колькасьць студэнтаў | 64 000[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 59°21′55″ пн. ш. 18°03′30″ у. д. / 59.36528° пн. ш. 18.05833° у. д.Каардынаты: 59°21′55″ пн. ш. 18°03′30″ у. д. / 59.36528° пн. ш. 18.05833° у. д. |
Горад | Стакгольм |
Краіна | Швэцыя |
Знаходзіцца ў складзе | ORCID[d][2], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3] і arXiv[d][4] |
Вэб-сайт | su.se |
Стакгольмскі ўнівэрсытэт на мапе Швэцыі ![]() ![]() Стакгольмскі ўнівэрсытэт |
Гісторыя Рэдагаваць
Існуе з 1878 як унівэрсытэцкі коледж (Stockholm högskola). Знакаміты тым, што ў 1889 катэдру матэматыкі атрымала Соф’я Кавалеўская, трэцяя жанчына-прафэсар у Эўропе. З 1904 коледж стаў афіцыйна прысвойваць ступені, а з 1960 атрымаў статус унівэрсытэту. Дзейнічаюць чатыры факультэты. Большасьць установаў унівэрсытэту з 1970 знаходзяцца ў раёне Фрэскаці, на поўначы ад цэнтру гораду (мэтро Universitetet).
Установы Рэдагаваць
- Лябараторыі: марская, гляцыялягічная, па вывучэньні фаўны мора, эталёгіі, батанікі
- Цэнтар марскіх дасьледаваньняў
- Батанічны сад
- Цэнтар міждысцыплінарных вывучэньняў навакольнага асяродзьдзя
- Стакгольмская абсэрваторыя
- Сальтшэбадэнская абсэрваторыя
Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі Рэдагаваць
Крыніцы Рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Стакгольмскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў